Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дубо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дуба (у 1 знач.). Дубовы лес. Дубовы ліст. Дубовы корань.// Зроблены з дубу. Дубовы стол. Дубовыя дзверы. Дубовая паля.
2.перан.Разм. Грубы, нязграбны, няскладны. Дубовы стыль. Дубовая мова. □ Толя злуе, што ў мяне тупы слых і дубовыя пальцы.Скрыган.// Нячулы, чэрствы, абыякавы да іншых. — У вашага сына, мабыць, такое дубовае сэрца, што нічым яго не прасвідруеш.Бядуля.
•••
Дубовая галавагл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tanbark
[ˈtænbɑ:rk]
n.
дубо́вая кара́, дубі́льная кара́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разга́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Развіліна, рагуліна. А падпорка была дубовая. Знайшоў дзядзька Марцін гэтую разгаціну, вілаватую дубовую.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭХАТВО́РКІ (Cynipoidea),
надсямейства насякомых атрада перапончатакрылых. Каля 1,9 тысяч відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На Беларусі найбольш вядомыя арэхатворка дубовая звычайная (Cynips quercus folii), каранёвая (Biorrhiza pallida) і ружовая (Rhodites rosae).
Даўжыня цела 1—5 мм, зрэдку да 25 мм. Лічынкі паразітуюць у тканках раслін (часцей на дубах і ружавых), утвараюць нарасты (галы) накшталт арэшкаў (адсюль назва), характэрныя для кожнага віду. Унутры іх развіваюцца лічынкі. Некаторыя паразітуюць у лічынках насякомых. Лічынкі бязногія, белыя, дарослыя — чорныя або бурыя. Дубовыя галы («чарнільныя арэшкі») раней выкарыстоўвалі на дубленне скуры і прыгатаванне чарніла.