Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дрэйф, -у, м.
Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру, цячэння і пад., а таксама наогул адвольнае перамяшчэнне пад знешнім уздзеяннем.
Д. айсбергаў.
○
Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.
Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.
|| прым.дрэ́йфавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрэ́йф (род. дрэ́йфу) м., мор. дрейф;
◊ ле́гчы ў д. — лечь в дрейф
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дрэйф, ‑у, м.
1. Рух ільдоў, судна і пад. пад дзеяннем ветру або цячэння.
2. Адхіленне судна або самалёта ад узятага курсу пад дзеяннем чаго‑н.
•••
Легчы ў дрэйфгл. легчы.
[Ад. гал. drijven.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэйфм. Drift f -, -en, Ábtrift f -, -en (марск.);
ле́гчы ў дрэйф béidrehen vi (s);
ляжа́ць у дрэйфе tréiben*vi (s);
дрэйф нуляво́га ўзро́ўню Núllverschiebung f -, -en (вылічтэх.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дрэ́йф
(рус.дрэйф, ад гал. drijven = плаваць)
1) адхіленне судна ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння;
2) рух ільдоў, суднаў, выкліканы ветрам, цячэннем;
легчы ў д. — расставіць парусы судна так, каб яны не ўплывалі на яго рух;
3) павольнае перамяшчэнне мацерыкоў у гарызантальным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Дрэйф, дрэйфава́ць (БРС). Параўн. дрэ́йфіць (гл.). Запазычанне праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрэйф ільдоў (у моры) 4/296; 6/349
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙФ КАНТЫНЕ́НТАЎ павольныя (да некалькіх сантыметраў за год) гарызантальныя перамяшчэнні вял. участкаў зямной кары (кантынентаў); гл. ў арт.Мабілізм і Тэктанічныя гіпотэзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙФ ІЛЬДО́Ў,
рух ільдоў у вадаёмах пад уздзеяннем вятроў і цячэнняў. Ад дзеяння сілы вярчэння Зямлі адбываецца адхіленне лёду ад напрамку ветру ў сярэднім на 30° управа ў арктычных і ўлева ў антарктычных шыротах. Скорасць ветравога Д.і. у 50 разоў меншая за скорасць ветру. На характар Д.і. уплываюць берагі, астравы, водмелі. Больш павольна, чым ледзяныя палі, дрэйфуюць айсбергі. Магутныя халодныя цячэнні (Лабрадорскае, Перуанскае) выносяць палярныя льды ва ўмераныя, радзей субтрапічныя шыроты.