Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дружба́к, -ка́м., разг. закады́чный друг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дружба́к, ‑а, м.
Разм. Блізкі друг; сябар. Напарнікам у Віктара быў, як і летась, яго стары дружбак Анісь Шчыт, ён і прымаў змену.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дружба́км.разм. Búsenfreund m -(e)s, -e; ein náher Freund
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
kumpel
м.разм. сябрук, сябра; дружбак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дрыво́тнік, ‑а, м.
Тое, што і дрывотня. Пад вечар Сяргееў дружбак, вярнуўшыся з горада, зайшоў сюды, у дрывотнік, як бы па дровы, і расказаў аб тым, што адбылося ў гаражы гэтымі днямі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. абысці (у 4 знач.).
2. Месца, шлях, па якім можна абысці што‑н.
3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком. Парубка ў абходзе. □ Дружбакам любыя з дому рэчы Падару, жадаючы дабра, А бярозку у абходзе ссекчы Не пасмее ні дружбак, ні брат.Непачаловіч.// Мясціны, якія знаходзяцца пад наглядам каго‑н. і кантралююцца з пэўнай мэтай. Напярэдадні ад’езду пайшоў Лабановіч у лес, каб апошні раз агледзець свае грыбныя абходы і развітацца з імі.Колас.А раніцою ўжо ўраднік з аднаго патруля рапартаваў спраўніку, што ў раёне яго абходу выкрыта і забрана падпольная друкарня.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сусе́д, ‑а, М ‑дзе; мн. суседзі, ‑яў; м.
1. Чалавек, які жыве паблізу каго‑н. або побач з кім‑н. Потым Алік бліжэй «пазнаёміўся» з Леўкіным — яны сталі суседзямі, атрымаўшы сумежныя пакоі ў адной кватэры.Дадзіёмаў.Дзяцей з двара нікуды не выпускалі — каб яшчэ не надумаліся па суседзях хваліцца: «А наш татка дадому вярнуўся!»Васілевіч.
2. Той, хто займае месца, бліжэйшае да каго‑н. Фёдар Каваль сядзеў і ўсё паглядаў у акно, аж пакуль не прачнуліся суседзі па купэ.Хомчанка.Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак.Брыль.Разам з .. [Толем] ішоў Міхась Прахарэвіч — яго лагерны дружбак і сусед па палаце.Якімовіч.
3. Дзяржава, мясцовасць, якія мяжуюцца з іншай дзяржавай, мясцовасцю, а таксама насельніцтва іх. Мае браты, мае суседзі, свабодны, новы польскі люд! Няхай жа песняй звонкай медзі красуе наша дружба тут!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябар, таварыш, друг, прыяцель, брат / па рабоце, прафесіі: калега; сябрук, дружбак, дружака, камрад (разм.); саюзнік, пабрацім (перан.) □ свой чалавек, наш чалавек
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)