цёхкаць, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «цёх-цёх» (пра салаўя). Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд, і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка. Сачанка. У лазовых кустах усё яшчэ цёхкалі салаўі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракаскулы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма. Хомчанка. / у знач. наз. шыракаскулы, ‑ага, м. — Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр. кіс ’тс’, рус. кос ’шпак’, балг. кос ’чорны дрозд’, серб.-харв. кос, славен. kos ’тс’, польск. kos, чэш. kost славац. kos, в.-луж. kos, н.-луж. kos ’тс’. Да прасл. /гозъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з fcos*» ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна⇉з літ. šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл. kosa і ст.-інд. śasati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл. /горзъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым на- леабалкаиізмам у праславянскай мове: ст.-грэч. κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’- Кноблах (Giotta, 57, І — 2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч. κόπτω ’капаць’ і прасл. kopati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэкламаваць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабі́ннік1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус. дыял. ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус. рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.

Рабі́ннік2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус. ряби́нка ’піжма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хмыканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хмыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дрозд хмыкнуў, і хлопчыкі гэта хмыканне зразумелі па-свойму: «Чытаеш? Пабачым, як ты ўмееш чысціць зброю». Хомчанка. Лялькевіча абурыла гэтае хмыканне і гэтае недарэчнае слова. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілушка — з амялушка ’птушка Bombycilla garrula’ (Дэмб. 1). Пад уплывам народнай этымалогіі лексема наблізілася да мі́лы (гл.), параўн. тлумачэнне Дэмбавецкага (1, 459): птушка названа так паводле прыгажосці пер’яў і мілавіднасці. Укр. омелю́х ’жаўтаносы дрозд, Turdus viscivolus’, гуц. омелюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рагатаць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; заг. рагачы; незак.

1. Гучна, нястрымана смяяцца. — Га-га-га! — не ў сілах стрымацца ад смеху, рагатаў на ўвесь голас Ціт Сямёнавіч Дрозд. Краўчанка. Тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніна на руках... Брыль.

2. Абл. Іржаць (пра коней). А ў хляве рагоча конік, мой пястун! Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пеўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы спеваку; неабходны для спявання; вакальны. Пеўчыя здольнасці. Пеўчыя навыкі.

2. Які меладычна пяе, свішча (пра птушак). Пеўчыя птушкі. Пеўчы дрозд.

3. у знач. наз. пеўчы, ‑ага, м. Той, хто спявае ў хоры, звычайна царкоўным. Працэсію пачынаў дубаваты нізкі чалавек.. А за ім ужо ішлі.. пеўчыя, панок і багамольны народ. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)