Драўнінная смала 9/617

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЎНІ́ННАЯ СМАЛА́,

сумесь арган. рэчываў, якая ўтвараецца пры піролізе драўніны. Адрозніваюць адстойную (вылучаецца пры распластаванні вадкага піралізату), растваральную (знаходзіцца ў водным слоі) і экстракцыйную (вылучаюць з воднага слоя арган. растваральнікамі).

Адстойная Д.с. вязкая цёмна-рудая вадкасць з рэзкім пахам, пры перагонцы дае 30—60% дыстыляту, які мае фенолы (50—60%), нейтральныя рэчывы (20—30%), к-м (5—15%), і 30—50% драўніннага пеку — кубавая астача, у якой 60—80% высокамалекулярных фенолакіслот. Растваральная Д.с. мае вугляводы (25—30%), лактоны гідроксікіслот (да 30%), лятучыя к-ты (10—20%), фенолы і іх вытворныя (15—25%), а экстракцыйная — да 50—60% фенолаў. Выкарыстоўваюць як змякчальнік пры рэгенерацыі гумы, сувязнае для актываваных вуглёў, экстракцыйную — для атрымання паніжальнікаў вязкасці свідравінных раствораў.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 6, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

драўні́нны, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы з дрэва, драўніны. Драўнінная смала. Драўнінны вугаль. Драўнінны спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драўні́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драўні́нны драўні́нная драўні́ннае драўні́нныя
Р. драўні́ннага драўні́ннай
драўні́ннае
драўні́ннага драўні́нных
Д. драўні́ннаму драўні́ннай драўні́ннаму драўні́нным
В. драўні́нны (неадуш.)
драўні́ннага (адуш.)
драўні́нную драўні́ннае драўні́нныя (неадуш.)
драўні́нных (адуш.)
Т. драўні́нным драўні́ннай
драўні́ннаю
драўні́нным драўні́ннымі
М. драўні́нным драўні́ннай драўні́нным драўні́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Hlzart f -, -en драўні́нная паро́да

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лігні́н, ‑у, м.

Спец.

1. Багатае вугляродам рэчыва, якое змяшчаецца ў драўніне.

2. Матэрыял у выглядзе тонкай слаістай паперы, вырабленай з драўніны; драўнінная вата.

[Ад лац. lignum, ligni — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІРО́ЛІЗ ДРАЎНІ́НЫ, сухая перагонка драўніны,

тэрмічнае (пры награванні да 450 °C) раскладанне драўніны без доступу паветра. Асн. прадукты П.д. — драўнінная смала, воцатная кіслата, драўняны вугаль. Адзін з першых працэсаў хім. тэхналогіі, вядомы з 12 ст. (смалакурэнне, вуглевыпальванне). У 19 ст. пачалося прамысл. выкарыстанне П.д. пераважна для атрымання воцатнай к-ты.

Пры П.д. адбываецца тэрмадэструкцыя геміцэлюлоз (пры 200—260 °C), цэлюлозы (240—350 °C), лігніну (250—400 °C). Выхад прадуктаў залежыць ад скорасці награвання і канчатковай т-ры працэсу, а таксама пароды і вільготнасці драўніны. З 1 м³ драўніны атрымліваюць (у сярэднім) 140—180 кг драўнянага вугалю, 280—400 кг вадкага дыстыляту, з якога вылучаюць драўнінную смалу і воцатную к-ту, і 80—100 кг газападобных прадуктаў (некандэнсавальных гаручых газаў; цеплата згарання 3—15 МДж/м³). Асн. стадыі тэхнал. схемы П.д.: раздрабненне сыравіны на кавалкі, высушванне драўніны (да вільготнасці не вышэй за 15%), піроліз, ахаладжэнне вугалю і яго стабілізацыя, кандэнсаванне пары лятучых прадуктаў. Звычайна П.д. ажыццяўляюць у верт. апаратах (рэтортах) бесперапыннага дзеяння з унутр. цыркуляцыяй газападобнага цепланосьбіта. Гл. таксама Лесахімічная прамысловасць.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 12, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лігні́н

(ад лац. lignum = дрэва)

1) арганічнае рэчыва, якое разам з цэлюлозай змяшчаецца ў драўніне;

2) матэрыял у выглядзе тонкай слаістай паперы, вырабленай з драўніны; раней выкарыстоўваўся як перавязачны; драўнінная вата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)