Dráche

m -n, -n драко́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

левіяфан, ‑а, м.

1. Паводле біблейскага падання — вялізнае марское страшыдла ці лятаючы дракон.

2. Кніжн. Тое, што здзіўляе сваёй велічынёй, сілай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драко́наўскі (драконаўскія законы). Гл. драко́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Líndwurm

m -(e)s, -würmer цмок, змей, драко́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Змяя́, змей. Рус. змея́, змей, укр. змія́, змій, польск. żmija ’змяя’, в.-луж. zmij, ’змей, дракон’, zmija ’гадзюка’, н.-луж. zmija ’змяя’, чэш. zmije, уст. zmij, славац. zmija, славен. zmȋja ’змяя, дракон’, zmij, zmȃjдракон’, серб.-харв. змѝја ’змяя’, зма̑ј ’змей, дракон’, балг. змия̀, змей, макед. змија, змеј ’змяя, змей’. Ст.-слав. змиꙗ, змии. Ст.-рус. змѣи, змьй (XII ст.), змѣя (XIV ст.). Прасл. zmьja, *zmьjь узводзяць да таго ж кораня, што зямля (гл.), як табуістычную назву са значэннем ’зямны гад’ ці ’які поўзае па зямлі’. Суфікс ‑jь утвараў назоўнік м. р., адкуль ж. р. утвараўся фармантам а. Праабражэнскі, 1, 253; Фасмер, 2, 100; Шанскі, 2, З, 99; Махэк₂, 717; Скок, 3, 657; БЕР, 1, 648; Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 337; Копечны, Zákl. zásoba, 426; Покарны, І, 415; Мейе, Et., 248, 393.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шматгаловы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат галоў (пра міфічных істот). Шматгаловая гідра. Шматгалосы дракон. // У склад якога ўваходзіць шмат людзей ці жывёл. [Людзі] перакідваліся рэплікамі, гікалі, спрачаліся. І над шматгаловай плынню пляскаўся тлум. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лету́чий в разн. знач. ляту́чы;

лету́чий снег ляту́чы снег;

лету́чая мышь кажа́н;

лету́чая по́чта ляту́чая по́шта;

лету́чий ми́тинг ляту́чы мі́тынг;

лету́чий ревмати́зм мед. ляту́чы рэўматы́зм (рама́тус);

лету́чие соба́ки зоол. ляту́чыя саба́кі;

лету́чий драко́н зоол. ляту́чы драко́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

змей, змея, м.

1. Разм. Вялікая змяя; тое, што і змяя.

2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі; дракон, цмок. Трохгаловы змей. ▪ Паехалі яны [браты] ў свет з лютымі змеямі-цмокамі ваяваць. Якімовіч.

3. Дзіцячая цацка, якая складаецца з лёгкага каркаса, абцягнутага паперай ці матэрыяй, і запускаецца на нітцы ў паветра. Сасакі любіла разам з Кіёсі запускаць змея, і аднойчы іх змей падняўся вышэй за ўсіх, што пускалі тады дзеці. Арабей.

4. Пра злога, каварнага чалавека. Ляснічы — змей, ну, аж шалее, Жыўцом грызе сваю ахвяру. Колас.

•••

Аэралагічны змей — лёгкі прывязны планер, які скарыстоўваецца для падымання самапішучых аэралагічных прыбораў у высокія слаі атмасферы.

Зялёны змей — гарэлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смок1 ‘вясёлка, радуга’ (Гарэц., Бяльк., Шатал.; ашм., Стан.; свісл., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), шмок (szmok) ‘вясёлка’ (Арх. Федар.). Укр. цмок, польск. smok powietrzny ‘тс’. Магчыма, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад смактаць (гл.), з прычыны распаўсюджанага ў славян уяўлення, што вясёлка смокча ваду з мора, рэк і азёр для дажджу (Толстой, ОЛА, Исследов., 44–45). Аднак больш верагодна, што слова тоеснае са смок3, цмок (гл.), і ў гэтым выпадку адлюстроўвае архаічную семантыку; параўн. заўвагу ў Іванова і Тапарова (Иссл., 146 і наст.) “об общеафриканских представлениях о змеях — поглотителях вод, чаще всего выступающих в виде радуги”; гэтыя ўяўленні шырока распаўсюджаны і ў іншых месцах свету (Мифы, 1, 469).

Смок2 ‘помпа; жалезная вадасцёкавая труба; пажарная труба, шланг’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘соска’ (Сцяшк. Сл.). Укр. смок, польск. smok ‘тс’. Да смактаць, параўн. Брукнер, 503; Праабражэнскі, 2, 336–337; ЕСУМ, 5, 325.

Смок3 ‘змей, дракон’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.; кам. Жыв. НС), ‘казачная істота, якая сваім дыханнем прыцягвае да сябе сваю ахвяру’ (Варл.), ‘міфічная істота’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. смокъ: смокъ, яду напо(л)нены (Рам., Выбр. тв., 79). Гл. цмок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́н1 тара́нка ’разнавіднасць плоткі, якую спажываюць у салёным і вяленым выглядзе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), тара́н ’вобла’ (Яруш.), ’сушаная або вэнджаная рыба; худы, знясілены чалавек’ (парыц., Янк. Мат.), ’сушаная рыба’ (Касп., Сержп. Казкі), ’плотка’ (чэрв., слаўг., Жыв. св.), ’худы чалавек’ (Жд. 2, Мат. Гом.), тара́нка, тара́нь ’сушаная рыба’ (ТС), тара́нка, тара́нька ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. тара́ня ’рыба Rutilus rutilus’, рус. тара́нь ’тс’, польск. tarań ’тс’, чэш. дыял., славац. дыял. taran ’рыбец’, балг. тара́н ’таранка’. З цюркскіх моў, параўн. казах. тыран ’лешч’. Значэнне ’худы чалавек’ пераноснае (Фасмер, 4, 22; ЕСУМ, 5, 519). Няяснымі застаюцца адносіны да чэш., в.-луж. taran ’карп’ (< ням. Tharant, гл. Усачова, Слав. ихт. терм., 18; параўн. Брукнер, 565).

Тара́н2 ’старажытная прылада, якой разбівалі крапасныя сцены, мела выгляд бервяна з металічным наканечнікам’, ’прамы ўдар носам карабля, вінтом самалёта па варожай машыне ў час бою’ (ТСБМ), ’муралом’ (Некр. і Байк.), ’тоўсты абрубак дрэва для збівання алею ў алейніцы’ (Дэмб. 2), ’бервяно’ (Растарг.), ст.-бел. таран ’таран’: били на мур тараны. Укр., рус. тара́н, стараж.-рус. таранъ (XIII ст.) ’прыстасаванне для разбівання сцен у выглядзе бервяна з завостраным металічным канцом’, польск. taran ’тс’, чэш. taran ’баба для забівання паляў’. Дапускаецца запазычанне праз польскую мову з с.-в.-ням. tarant ’абложны механізм; скарпіён; дракон’ < італ. taranto < tarantola ’тарантул’ (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 518; Махэк₂, 636; Віткоўскі, Słownik, 184). Менш верагодна кантамінацыя ст.-рус. баранъ ’сценабітная прылада’ і тълкнути, тыкати, търгати (Чарных, 2, 229) або сувязь з польск. tarać się ’качацца’ (Брукнер, 565), гл. церціся, параўн. чэш. beran ’таран’ і ’баран’, серб.-харв. о́ван (< прасл. *ovьnъ) ’таран’ і ’баран’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)