1. Знарок, наўмысна злаваць, раздражняць чым‑н. Дражніць сабак. □ [Нюрка] наогул мала калі сядзела спакойна на месцы. То імчалася да бацькі ў краму і мыла там падлогу, то дапамагала заганяць у хлявы калгасных цялят, то дражніла панурага скнару Колю.Даніленка.// Паўтараць у смешным выглядзе чые‑н. словы, рухі і пад. Нехта дражніць мяне: Кашляну, — і ў адказ кашляне І схаваецца недзе...Куляшоў.— Вось як прыпільную, дык я на тваёй галаве патраву зраблю, — дражніць Цімох Кустрэя.Колас.// Называць крыўднай мянушкай. — Смыкам дражняць мяне, а сапраўднае прозвішча Скрыпка.Гурскі.Дзеці дражняць Сцёпку сцяблом-граблом, відаць, за доўгія ногі.Хомчанка.
2. Узбуджаць, распальваць, выклікаць якія‑н. пачуцці, жаданні. На сталах на гэтых страва Дражніць нос прынадным пахам.Крапіва.Вобраз панны Ядвісі стаяў неадступна ў вачах, дражніў .. [Лабановіча], кудысь зваў і смяяўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дражні́ць
1. (раздражняць) nécken vt; hänseln vt;
2. (узбуджаць) errégen vt; réizen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дражні́ць ’дражніць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус.дразни́ть, дражни́ть, укр.дражни́ти, польск.drażnić, чэш. (ст.-чэш.) drážniti, серб.-харв.дразнити. Прасл.*drazniti, магчыма, ад *draznь, вытворнага з суф. ‑znь ад асновы *dra‑. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 104 (з аглядам версій). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 534; Бернекер, 1, 221; Слаўскі, 1, 162; Махэк₂, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дразни́тьнесов.дражні́ць, цвялі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)