драбі́ць, драблю́, дро́біш, дро́біць; дро́блены; незак., што.

1. Разбіваць на дробныя часткі.

Д. камень.

2. перан. Раздзяляць, расчляняць.

Д. нагрузку.

|| зак. раздрабі́ць, -блю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены.

|| наз. драбле́нне, -я, н.

|| прым. драбі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. драблю́ дро́бім
драбі́м
2-я ас. дро́біш
драбі́ш
дро́біце
драбіце́
3-я ас. дро́біць
драбі́ць
дро́бяць
драбя́ць
Прошлы час
м. драбі́ў драбі́лі
ж. драбі́ла
н. драбі́ла
Загадны лад
2-я ас. драбі́ драбі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час дро́бячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драбі́ць несов., прям., перен. дроби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбі́ць, драблю, дробіш, дробіць; незак., што.

1. Разбіваць, дзяліць, крышыць на дробныя часткі. Драбіць камень. □ Звінела стальное зубіла Пад чорным цяжкім малатком, Замшэлую глыбу драбіла, І падаў кусок за куском. Гаўрусёў. // перан. Расчляняць, раз’ядноўваць на асобныя часткі. Драбіць сілы.

2. і без дап. Рабіць што‑н. (іграць, гаварыць і пад.) у залішне паскораным тэмпе. Адзін барабанчык.. шумеў званочкамі і драбіў пераборам — ну, як заўсёды, хвацка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбі́ць разм.

1. (разбіваць) zerstückeln vt; zerklinern vt, zerstßen* vt; zermlmen vt; brchen* vt;

2. перан. (раздзяляць) zerstückeln vt, zersplttern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Драбі́цьдрабіць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Рус. дроби́ть, укр. дроби́ти, польск. drobić, чэш. drobiti, балг. дробя́, ст.-слав. дробити. Прасл. *drobitiдрабіць і да т. п.’ Лічыцца роднасным з гоц. gadraban ’выдоўбваць, высякаць’. Фасмер, 1, 539; Бернекер 1, 226; Трубачоў, Эт. сл., 5, 119. Слаўскі, 1, 166 (услед за Махэкам) непераканаўча звязвае слав. слова з літ. trapùs ’ломкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мажджэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (разм.).

Драбіць, таўчы, раздрабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыза́нтны, -ая, -ае (спец.).

Разрыўны, здольны драбіць прадметы пры выбуху.

Б. снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

издробля́ть несов. драбі́ць, крышы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дроби́ть несов.

1. (размельчать) драбі́ць, драбні́ць; крышы́ць;

2. в др. знач. драбі́ць, драбні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)