днява́ць, дню́ю, дню́еш, дню́е; дню́й; незак. (разм.).

Праводзіць дзень дзе-н. у сувязі з чым-н., рабіць днёўку.

Разведка днявала ў вёсцы.

Дняваць і начаваць — неадлучна праводзіць час дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

днява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дню́ю дню́ем
2-я ас. дню́еш дню́еце
3-я ас. дню́е дню́юць
Прошлы час
м. днява́ў днява́лі
ж. днява́ла
н. днява́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час дню́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

днява́ць несов., разг. днева́ть;

д. і начава́ць — днева́ть и ночева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

днява́ць, днюю, днюеш, днюе; незак.

Праводзіць дзень, рабіць днёўку дзе‑н. Ішлі.. [партызаны] раз на заданне і заляглі ў гушчары дняваць. Карпюк. Толя вяртаўся да сваіх, у тую вёску, дзе сёння днявала разведка. Брыль. // Адпачываць, хавацца днём (пра дзікіх жывёл, птушак.). [Ласіха] днявала ў векавых лазняках з двума малымі. Пташнікаў.

•••

Дняваць і начаваць — праводзіць дзе‑н. увесь час, многа часу. Некалькі дзён Якаў нікуды не выязджаў з гаража, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

днява́ць Tgesrast mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

днева́ть несов. днява́ць;

днева́ть и ночева́ть где-л. днява́ць і начава́ць дзе-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.

Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай. Якімовіч. Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.

•••

Дняваць і начаваць гл. дняваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начава́ць несов. ночева́ть;

днява́ць і н. — днева́ть и ночева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угамава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго-што.

Абл.

1. Уціхамірыць, супакоіць. Дзе ты яго, Пацяроба, угамуеш, як раскрычыцца? Зарэцкі.

2. Утаймаваць. [Тэкля:] Буду ў цябе начаваць і дняваць, пакуль не ўгамуеш майго вар’ята! Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)