Дзялільная галоўка 3/171; 4/218

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дзялі́льны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да дзялення (у 2 знач.).

2. Прызначаны для нанясення дзяленняў (у 4 знач.; спец.).

Д. цыркуль.

Дзялільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дели́тельный мат., техн. дзялі́льны;

дели́тельная маши́на дзялі́льная машы́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзялі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзялі́льны дзялі́льная дзялі́льнае дзялі́льныя
Р. дзялі́льнага дзялі́льнай
дзялі́льнае
дзялі́льнага дзялі́льных
Д. дзялі́льнаму дзялі́льнай дзялі́льнаму дзялі́льным
В. дзялі́льны (неадуш.)
дзялі́льнага (адуш.)
дзялі́льную дзялі́льнае дзялі́льныя (неадуш.)
дзялі́льных (адуш.)
Т. дзялі́льным дзялі́льнай
дзялі́льнаю
дзялі́льным дзялі́льнымі
М. дзялі́льным дзялі́льнай дзялі́льным дзялі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзялі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дзялення (у 2 знач.).

2. Спец. Прызначаны для нанясення дзяленняў (у 3 знач). Дзялільны цыркуль. Дзялільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯЛІ́ЛЬНЫЯ МАШЫ́НЫ І ПРЫСТАСАВА́ННІ.

Дзялільная машына — станок для нанясення дзяленняў (штрыхоў) на лінейках, шкалах прылад, растрах і інш. Найб. пашыраны аўтам. разцовыя машыны для нанясення лінейных і вуглавых шкал на вымяральных інструментах і прыладах. Дзялільная галоўка — прыстасаванне металарэзных (пераважна фрэзерных) станкоў для павароту на пэўны вугал дэталі, якая апрацоўваецца. Бываюць мех. і аптычныя. З іх дапамогай фрэзеруюць упадзіны паміж зубамі зубчастых колаў і рэжучых інструментаў, апрацоўваюць шматграннікі і інш. Дзялільныя прыстасаванні служаць для дакладнага паварочвання або прасоўвання дэталей пры апрацоўцы і вымярэнні паверхняў, наразанні шліцаў, спіральных пазоў і інш. Да іх адносяцца механізмы павароту сталоў разметачна-расточных, зубастругальных і інш. станкоў, а таксама барабанаў, рэвальверных галовак. На універсальных дзялільных прыстасаваннях звычайна апрацоўваюць складаныя дэталі. Для дакладных вымярэнняў яны аснашчаюцца мікраскопам.

т. 6, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)