дзягця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. дзягцяр.

2. Пасудзіна для дзёгцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзягця́рка

‘пасудзіна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзягця́рка дзягця́ркі
Р. дзягця́ркі дзягця́рак
Д. дзягця́рцы дзягця́ркам
В. дзягця́рку дзягця́ркі
Т. дзягця́ркай
дзягця́ркаю
дзягця́ркамі
М. дзягця́рцы дзягця́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзягця́рка

‘жанчына, якая гоніць дзёгаць’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзягця́рка дзягця́ркі
Р. дзягця́ркі дзягця́рак
Д. дзягця́рцы дзягця́ркам
В. дзягця́рку дзягця́рак
Т. дзягця́ркай
дзягця́ркаю
дзягця́ркамі
М. дзягця́рцы дзягця́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзягця́рка ж.

1. (о женщине) дегтя́рница;

2. (посуда для дёгтя) дегтя́рница, дегтя́рка, мазни́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзягця́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Жан. да дзягцяр.

2. Пасудзіна для дзёгцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯГЦЯ́РКА,

рака, гл. Вільчанка.

т. 6, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзягця́р, дзегцяра́, мн. дзегцяры́, дзегцяро́ў, м.

Той, хто гоніць або прадае дзёгаць.

Д. заўсёды пракураны дымам і дзёгцем.

|| ж. дзягця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. дзягця́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дегтя́рка дзягця́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дегтя́рница дзягця́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІЛЬЧА́НКА, Вільча,

Дзягцярка, рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца каля в. Палетнікі, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае, на рацэ сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы.

т. 4, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)