дзьму́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзьму́ты дзьму́тая дзьму́тае дзьму́тыя
Р. дзьму́тага дзьму́тай
дзьму́тае
дзьму́тага дзьму́тых
Д. дзьму́таму дзьму́тай дзьму́таму дзьму́тым
В. дзьму́ты (неадуш.)
дзьму́тага (адуш.)
дзьму́тую дзьму́тае дзьму́тыя (неадуш.)
дзьму́тых (адуш.)
Т. дзьму́тым дзьму́тай
дзьму́таю
дзьму́тым дзьму́тымі
М. дзьму́тым дзьму́тай дзьму́тым дзьму́тых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзьму́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і выдзіманы. Пан Даніла сустрэў.. [маладога], седзячы за сталом, на якім стаяў дзьмуты зялёны штоф. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садзьму́ць, -дзьму́, -дзьме́ш, -дзьме́; -дзьмём, -дзьмяце́, -дзьму́ць; -дзьмі́; -дзьму́ты; зак., каго-што.

Сагнаць, скінуць з паверхні чаго-н. струменем, павевам ветру.

С. пыл з тэлевізара.

Як ветрам садзьмула — знік імгненна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́тый

1. (пустой внутри) выдзіма́ны, дзьму́ты;

2. перен. (преувеличенный) ду́ты;

ду́тые ци́фры ду́тыя лі́чбы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзьму́ць, -дзьму́, -дзьме́ш, -дзьме́; -дзьмём, -дзьмяце́, -дзьму́ць; -дзьмі́; -дзьму́ты; зак.

1. што. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім; нацягнуць што-н. ветрам.

Н. ветразь.

Н. мяч.

2. чаго, безас. Нанесці ветрам.

Н. снегу.

3. безас. Ад ветру, скразняку і пад. прастудзіцца, захварэць.

Надзьмула ў вуха.

Надзьмуць губы (разм., неадабр.) — пакрыўдзіцца.

|| незак. надзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. надзіма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dęty

dęt|y

1. выдзіманы; дзьмуты;

2. муз. духавы;

orkiestra ~a — духавы аркестр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

штоф 1, ‑а, м.

1. Старая руская мера вадкасцей (звычайна віна, гарэлкі), роўная 1/10 вядра; вадкасць такога аб’ёму.

2. Шкляная чатырохгранная пасудзіна з кароткім рыльцам, якая змяшчае такую колькасць вадкасці. Пан Даніла сустрэў яго [маладога], седзячы за сталом, на якім стаяў дзьмуты зялёны штоф. Караткевіч.

[Ням. Stauf.]

штоф 2, ‑у, м.

Шчыльная, цяжкая шарсцяная або шаўковая тканіна з буйным тканым узорам, якая ідзе на абіўку мэблі, на парцьеры і пад.

[Ням. Stoff.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blown

I [bloʊn]

1.

adj.

1) засо́пшыся, які́ ця́жка ды́хае

He was blown after climbing the steep hill — Ён засо́пся, паку́ль забра́ўся на стро́мкі ўзго́рак

a blown horse — загна́ны конь

2) запэ́цканы му́хамі; засе́джаны му́хамі я́са)

3) выдзіма́ны, дзьму́ты

blown glass — дзьму́тае шкло

4) успу́хлы (пра жывёліну), абжэ́рлы

2.

v., the p.p. of blow I and blow II

II [bloʊn]

1.

v., p.p. of blow III

2.

adj.

у цьве́це; ца́лкам расьцьві́лы

a full blown rose — расьцьві́лая ружа

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)