дзе́йснасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. дзе́йснасць
Р. дзе́йснасці
Д. дзе́йснасці
В. дзе́йснасць
Т. дзе́йснасцю
М. дзе́йснасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзе́йснасць ж. де́йственность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́йснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дзейснага. Дзейснасць агітацыі. □ Важна дабіцца дзейснасці лекцый і як крыніцы ведаў і як сродку ідэалагічнага ўздзеяння. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́йсны, -ая, -ае.

Здольны ўздзейнічаць, эфектыўны.

Д. сродак.

Дзейсныя меры.

|| наз. дзе́йснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́йственность дзе́йснасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядзе́йсны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва дзейснасць. Нядзейсныя меры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

effectiveness [ɪˈfektɪvnəs] n. эфекты́ўнасць, дзе́йснасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

efficacy [ˈefɪkəsi] n. fml дзе́йснасць, эфекты́ўнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

efficiency [ɪˈfɪʃnsi] n.

1. эфекты́ўнасць, дзе́йснасць

2. tech. каэфіцые́нт кары́снага дзе́яння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПА-ДЭ-ТРУА́ (франц. pas de trois літар. танец утраіх),

у балеце адна з разнавіднасцей класічнага ансамбля для 3 удзельнікаў. Мае кананічную структуру: выхад (антрэ), адажыо, варыяцыі кожнага з удзельнікаў, агульная кода. У 19 ст. мела пераважна дывертысментны (устаўны) характар. Абмалёўвала не гал. герояў, а іх сяброў і асяроддзе, эмац. атмасферу і інш. («Пахіта» Э.​Дэльдэвеза, балетмайстар М.​Петыпа; «Акіян і дзве жамчужыны» ці «Канёк-Гарбунок» Ц.​Пуні, балетмайстар А.​Горскі). Каб узмацніць дзейснасць харэаграфіі, сучасныя балетмайстры ўводзяць гал. герояў у па-дэ-труа класічных спектакляў («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага, балетмайстар Ю.​Грыгаровіч). У сучасных балетах танц. трыо звычайна маюць больш свабодную форму.

т. 11, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)