дзеепрыме́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: форма дзеяслова, якая сумяшчае катэгорыі дзеяслова (час, стан і трыванне) і катэгорыі прыметніка (род, склон).

Д. цяперашняга часу.

Д. залежнага стану.

|| прым. дзеепрыме́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеепрыме́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзеепрыме́тнік дзеепрыме́тнікі
Р. дзеепрыме́тніка дзеепрыме́тнікаў
Д. дзеепрыме́тніку дзеепрыме́тнікам
В. дзеепрыме́тнік дзеепрыме́тнікі
Т. дзеепрыме́тнікам дзеепрыме́тнікамі
М. дзеепрыме́тніку дзеепрыме́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзеепрыме́тнік м., грам. прича́стие ср.;

дз. цяпе́рашняга ча́су — прича́стие настоя́щего вре́мени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзеепрыме́тнік, ‑а, м.

Форма дзеяслова, у якой сумяшчаюцца адзнакі дзеяслова (час, стан, трыванне) і прыметніка (змена па родах, скланенне). Дзеепрыметнікі залежнага стану. Дзеепрыметнікі незалежнага стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзеепрыметнік 2/225; 4/190, 198; 9/558; 10/40

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕЕПРЫМЕ́ТНІК,

неспрагальная дзеяслоўная форма з асаблівасцямі дзеяслова і прыметніка. Абазначае дзеянне як прыкмету або ўласцівасць прадмета, што выяўляюцца ў часе. У сучаснай бел. мове Дз. захоўвае дзеяслоўнае кіраванне, мае формы незакончанага і закончанага трывання («сушаны», «высушаны»), цяперашняга і прошлага часу («утвараючая», «высахлая»), залежнага і незалежнага стану («засеянае», «засеяўшае»), а таксама роду, ліку і склону, якія выражаюцца тымі самымі грамат. сродкамі (канчаткамі), што і ў прыметніках. Дз. цяперашняга часу ўтвараюцца суфіксамі «-уч-(-юч-)», «-ач-(-яч-)» і «-ом-(-ем-)», «-ш-(-ым-)»; прошлага часу — суфіксамі «-ўш-», «-ш-», «-л-», «-н-(-ен-, -ан-, -ян-)» і «-т-». Яны могуць мець поўную і кароткую форму («збудаваны» — «збудован»).

Літ.:

Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968. С. 54—61;

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

П.​П.​Шуба.

т. 6, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзеепрыме́тнік м. грам. Partizíp n -s, -i¦en; Partizípium n -s, -pi¦en і -pia

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прича́стие​I ср., грам. дзеепрыме́тнік, -ка м.;

прича́стие настоя́щего вре́мени дзеепрыме́тнік цяпе́рашняга ча́су;

прича́стие проше́дшего вре́мени дзеепрыме́тнік про́шлага ча́су.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

participle [ˈpɑ:tɪsɪpl] n. ling. дзеепрыме́тнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

present participle [ˌprezntˈpɑ:tɪsɪpl] n. ling. дзеепрыме́тнік цяпе́рашняга ча́су

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)