двухко́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Павозка на двух колах.

Санітарныя двухколкі адвозілі раненых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухко́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. двухко́лка двухко́лкі
Р. двухко́лкі двухко́лак
Д. двухко́лцы двухко́лкам
В. двухко́лку двухко́лкі
Т. двухко́лкай
двухко́лкаю
двухко́лкамі
М. двухко́лцы двухко́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двухко́лка ж. двуко́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Двухколая павозка; буда (у 2 знач.). З дарогі з-за кустоў прыязджалі двухколкі, і тады санітары здымалі з іх параненых і клалі на зямлю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двуко́лка двухко́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gig2 [gɪg] n. hist. кабрыяле́т; двухко́лка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перадо́к, -дка́, мн. -дкі, -дко́ў м.

1. Пярэдняя частка калёс, саней і пад.

2. Двухколка для снарадаў і перавозкі гармат.

Адчапіць гармату ад перадка.

|| прым. перадко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dwukółka

ж. двухколка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kariolka

ж. уст. двухколка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уха́біна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і ухаба. Падскаквае на ўхабінах лёгкая двухколка. «Маладосць». Па вуліцах ехаць лягчэй, толькі лыжы кідае на ўхабінах. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)