Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дварані́н, -а, мн. -ра́не і (з ліч. 2, 3, 4) дварані́ны, -ра́н, м.
Асоба, якая належыць да дваранства.
|| ж.двара́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым.двара́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дварані́нм. дворяни́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дварані́н, ‑а; мн. ‑ране, ‑ран; м.
Асоба, якая належыць да дваранскага саслоўя. Лукаш Леўчанка, дваранін па паходжанню, прыблукаў сюды з Украіны і асталяваўся ў Верхані.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДВАРАНІ́Н,
1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхціц, які служыў пры двары вял. князя ці караля (Д. гаспадарскі, Д. яго каралеўскай мосці). Зрэдку такая пасада існавала і пры дварах магнатаў. Вядомы з 15 ст. Звычайныя функцыі — выкананне розных спец. даручэнняў вял. князя, перш за ўсё судовых.
2) У Расійскай дзяржаве (з канца 18 ст. і ў Беларусі) прадстаўнік дваранства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРАНІ́Н Арсень Міхайлавіч
(н. 13.3.1949, в. Малыя Краглі Дзятааўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Працуе ў тэхніцы габелену. Асн. работы (усе з жонкай І.Данілавай). трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1986—87), дыпціх «Мой горад», «Маё Палессе» (1988—90) для аэрапорта, «Музыка» (1990—91), «Песня» (1991—93), «Музыка і тэатр» (1994) для муз. і маст.навуч. устаноў, «Песня пра зубра» (1995), для абл.драм.т-ра — усе ў Гомелі, «Лес» (1996) і інш. Творчасць адметная тонкім колераспалучэннем, кампазіцыйнай завершанасцю, эмацыянальнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дварані́нм.гіст.Ádlige (sub) m -n, -n; Édelmann m -(e)s, -leute
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дварані́н ’дваранін’ (БРС). Рус.дворяни́н, укр.дворяни́н, польск.dworzanin, ст.-чэш.dvořěnin і г. д. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 30) мяркуе, што гэта слова агульнаславянскае, што вельмі няпэўна. Паводле Слаўскага (1), польск. слова вядома толькі з XV ст.; Фасмер (1, 489) указвае, што рус. слова ў значэнні ’чалядзін князя’ вядома з XVII ст., рус. слова і польск.dworzanin — гэта калькі з с.-н.-ням.hövesch. Слав. словы хутчэй у большасці самастойныя ўтварэнні па вядомай мадэлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дваранін / у Польшчы і ў Беларусі, на Украіне: шляхціц, шляхціч; шляхтун (зняваж.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
дворяни́ндварані́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)