даўгару́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даўгару́кі даўгару́кая даўгару́кае даўгару́кія
Р. даўгару́кага даўгару́кай
даўгару́кае
даўгару́кага даўгару́кіх
Д. даўгару́каму даўгару́кай даўгару́каму даўгару́кім
В. даўгару́кі (неадуш.)
даўгару́кага (адуш.)
даўгару́кую даўгару́кае даўгару́кія (неадуш.)
даўгару́кіх (адуш.)
Т. даўгару́кім даўгару́кай
даўгару́каю
даўгару́кім даўгару́кімі
М. даўгару́кім даўгару́кай даўгару́кім даўгару́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даўгару́кі длиннору́кий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгару́кі, ‑ая, ‑ае.

З доўгімі рукамі. З выгляду гэта быў падлетак, худы, даўгарукі, з тонкай шыяй, а па хадзе, па прыгорбленай постаці — мужчына. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўгару́кі lngarmig; mit lngen rmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

длиннору́кий даўгару́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

долгору́кий разг. даўгару́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

długoręki

даўгарукі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АРТАКСЕ́РКС I Даўгарукі, персідскі цар [465—424 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 да н.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 да н.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.

т. 1, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРХІТЭУ́ЦЫС

(Architeuthis),

род гіганцкіх кальмараў атр. дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Каля 10 відаў. Узніклі прыкладна ў познім мезазоі, росквіту дасягнулі ў неагене. Самыя вял. беспазваночныя жывёлы. Найб. вядомы архітэуцыс — «даўгарукі спрут».

Даўж. са шчупальцамі дасягае 19 м, маса да 1 т і болей. Жывуць пераважна ў трапічных морах і акіянах. Цела верацёнападобнае. На галаве 8 «рук» і 2 шчупальцы. Яйцы адкладваюць на дно ці ў тоўшчу вады. Драпежнікі. Аб’екты промыслу. Мяса смачнае. Выкарыстоўваюцца таксама ў фармацэўтычнай прам-сці.

т. 1, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)