дарэ́мшчына, -ы, ж. (разм.).

1. Тое, што дастаецца дарма, бясплатна.

Сквапны на дарэмшчыну.

2. Беспадстаўнае, фальшывае абвінавачанне; нагавор.

Такую ўзвялі на яго дарэмшчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́мшчына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дарэ́мшчына
Р. дарэ́мшчыны
Д. дарэ́мшчыне
В. дарэ́мшчыну
Т. дарэ́мшчынай
дарэ́мшчынаю
М. дарэ́мшчыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дарэ́мшчына ж., прост.

1. даровщи́на;

сква́пны на ~ну — жа́дный на даровщи́ну;

2. (ложное обвинение) напра́слина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарэ́мшчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Што‑н. дармавое, бясплатнае. Нельга квапіцца на дарэмшчыну. □ — А пан няхай скіне жупан ды сам вядзе саху! — жартавалі мужчыны. Нябось, думалі яны, каб пан меў права ні прыгон, то так лёгка не адрокся б ад дарэмшчыны! Якімовіч.

2. Несправядлівае абвінавачанне; нагавор, паклёп. — Не кажы глупства, — ужо са злосцю паглядзеў на Ягора Чубар, якому вельмі не хацелася, каб узводзілася дарэмшчына на групу палкавога камісара. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

steal1 [sti:l] n. infml вы́гадная паку́пка, aма́ль дарэ́мшчына

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напра́слина ж., разг. дарэ́мшчына, -ны ж.; (клевета) паклёп, -пу м., нагаво́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наха́лам ’нахабна, бесцырымонна’ (Сл. ПЗБ), ’нахабна, назойліва’ (ТС), сюды ж наха́льны ’вялікі, моцны’: дажджэ́ наха́льныя (Сл. ПЗБ), наха́лны ’нахабны’, наха́льніца ’празмерна цікаўная асоба, назола’ (ТС), рус. наха́л ’зб. няпрошаныя госці; нахабнік’, нахал делать ’паводзіць сябе нахабна’, нахальный ’нахабны; дармавы’; ’гвалтоўны’: нахальная смерть (смал., СРНГ). Значэнні і формы, прадстаўленыя ў рускіх і беларускіх словах, прымушаюць звязаць з рус. ха́лко ’хутка, паспешна; моцна’, халовой ’танны, дурны, недарэчны’, халдарэмшчына’, ха́лкать ’прагна глытаць’, да якіх належаць таксама бел. аха́лкам ’не перажоўваючы, вялікімі кускамі (есці)’, ха́лкаць экспр. ’есці’, халькам ’абы-як’, што, відаць, гукапераймальнага паходжання. Развіццё значэнняў, як у на́глы (гл.), параўн. рус. нага́л ’заклік, крык ці песня ў такт працы’; у сувязі з гэтым наўрад ці звязана з *xoloto (параўн. Фасмер, 3, 50; з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

steal

[sti:l]

1.

v., stole, stolen, stealing

1) кра́сьці

2) дзе́яць крадко́м

to steal a look at someone — гля́нуць крадко́м на не́кага

3) ру́хацца, хадзі́ць цішко́м або́ крадко́м, падкрада́цца

She stole out of the house — Яна́ цішко́м вы́шмыгнула з ха́ты

2.

n.

1) informal кра́дзеж -дзяжу́ m.

2) informal скра́дзеная рэч

3) informal до́брая ку́пля, ама́ль дарэ́мшчына

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Напра́сны ’дарэмны’, напра́сна, напра́сне, напра́сня, напра́сно ’дарэмна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), напра́сць, напра́сніца, напра́сліна ’паклёп, дарэмшчына’ (Нас., Грыг., Нік., Оч., Мядзв., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), напра́снаваць ’нападаць, беспадстаўна чапляцца’ (Нас.), рус. напра́сный ’дарэмны, непатрэбны’, напра́сная смерть ’выпадковая, нечаканая смерць’ (СРНГ), укр. напра́сний ’раптоўны’, серб.-харв. на̀прасан ’гарачы, круты; раптоўны’, на̀прасна смрт ’раптоўная смерць’, балг. дыял. напра́сна болъс ’апаплексія’, на́прасен дъжд ’моцны, буйны дождж’, ст.-слав. напрасьнъ ’раптоўны’. Пры першапачатковым значэнні ’раптам, знянацку’ можна звязаць з балг. пра́сна ’трэснуць, стукнуць’, серб.-харв. пра̏снути ’трэснуць; успыхнуць; раптоўна з’явіцца, пачацца; здохнуць’, рус. пра́скать ’ляскаць, шчоўкаць’ і пад., якія лічацца гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 3, 43; 354); не выключаны другасная сувязь з прасл. *porzdьnъ ’пусты, парожні’ для паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. напра́зно, макед. напразно, серб.-харв. напразно ’дарэмна’, што праз царкоўнаславянскую мову маглі ўплываць на семантыку усходнеславянскіх слоў, параўн. таксама славац. naprázdno, польск. napróżno ’тс’. У святле гэтых фактаў не выключана магчымасць запазычання. Іншыя версіі гл. Варбат, Этимология–1964, 30–36 (ад прасіць), Куркіна, ВЯ, 1981, 5, 88 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напа́сць ’несправядлівае абвінавачванне, паклёп’ (Нас., Яруш.), ’нагавор, паклёп’, ’гора, бяда’ (Гарэц.), ’дарэмшчына’ (робіць як за напасць), ’нагавор, паклёп’, ’бяда, гора’ (ТС), напась ’выдумка, памылковае непраўдзівае абвінавачванне, нападкі’ (бялын., Янк. Мат.), напа́сць (napáść) ’бяда, гора’ (рагач., будакаш., Мат. Гом., Пятк.); сюды ж напа́слівы ’які ўзводзіць на іншых паклёп, ставіць іх пад падазрэнне’, напа́сны ’небяспечны’, напа́ставаць ’несправядліва узводзіць на каго-небудзь віну, паклёп; паклёпнічаць’ (Нас.), напаснык (< напастник) ’чалавек, які прыносіць бяду, няшчасце’ (Булг.); рус. напасть ’няшчасце, бяда’, ’нагавор’, ’прынясенне’, ’нечаканае шчасце, удача’, укр. ’прычэпка’, ’бяда, няшчасце’, ’штраф’, ’паклёп’, польск. napaść ’напад, прычэпка’, ’прымус’, ’бяда, няшчасце’, ’хвароба коней і інш.’, чэш. nápast ’няшчасце’, ’прынада; западня’, ст.-чэш. ’цяжкасць’, ’жах’, славен. napâst ’нападзенне’, серб.-харв. на́паст ’няшчасце, бяда, напасць’, балг. напа́ст ’напасць, бяда, няшчасце’, макед. напаст ’тс’, ст.-слав. напасть ’спакуса’, ’нападкі’, ’няшчасце’. Шырокая семантыка сведчыць, што гэта хутчэй за ўсё самастойнае для кожнай славянскай мовы, аднак дастаткова старажытнае ўтварэнне ад дзеясловаў тыпу напа́сць, напада́ць, што маюць вялікі спектр значэнняў: ’напасці, наляцець’, ’наваліцца’, ’апанаваць’, ’раптоўна з’явіцца’, ’прыгнятаць’ і інш. (Махэк₂, 389; Фасмер, 3, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)