дары́ць, дару́, до́рыш, до́рыць; до́раны; незак. каму-чаму каго-што.

Даваць у якасці падарунка, аддаваць бясплатна.

Д. кветкі.

Д. сваёй увагай (перан.).

|| зак. падары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дары́ць

‘пра свінню, крата і інш.’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. дары́е дары́юць
Прошлы час
м. дары́ў дары́лі
ж. дары́ла
н. дары́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дары́ць

‘пра падарунак’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дару́ до́рым
2-я ас. до́рыш до́рыце
3-я ас. до́рыць до́раць
Прошлы час
м. дары́ў дары́лі
ж. дары́ла
н. дары́ла
Загадны лад
2-я ас. дары́ дары́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час до́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дары́ць I несов.

1. дари́ть, приноси́ть в дар; подноси́ть, преподноси́ть;

д. кве́ткі — дари́ть (подноси́ть, преподноси́ть) цветы́;

2. (награждать) дари́ть; жа́ловать;

д. сваёй ува́гай — дари́ть свои́м внима́нием

дары́ць II сов. (рылом — о животных) доры́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дары́ць 1, дару, дорыш, дорыць; незак.

1. што. Даваць у якасці падарунка, аддаваць бязвыплатна. Дарыць кветкі. □ Падарункі, вядома, могуць быць розныя. Гэта ўжо ў залежнасці ад матэрыяльных магчымасцей таго, хто дорыць. Лынькоў. Дзяўчаты з усмешкай Дарылі [салдатам] букеты. Танк.

2. каго. Даваць каму‑н. падарунак, падарункі; абдорваць. Дарыць маладых. // чым. Даваць каму‑н. міласціну. [Марыля:] Чым больш на жабраку торбаў, тым лепш такога дораць. Купала.

дары́ць 2, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

Скончыць рыць; вырыць да канца ці да якога‑н. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дары́ць

1. (што) schnken vt;

2. (абдорваць) beschnken vt (чым mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дары́ць. Гл. дар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падары́ць гл. дарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

donate [dəʊˈneɪt] v. дары́ць; ахвярава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дарэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. дарыць ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)