ДА́ЛЬНЯЕ ЛЯ́ДА,

дзве стаянкі каменнага веку каля в. Дальняе Ляда Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Даследаваны ў 1972, 1973 і 1988. На адной стаянцы знойдзены кароткія скрабкі, нуклеусы, пласціны, адшчэпы, расшчэплены крэмень. На другой выяўлены рабочыя месцы па апрацоўцы крэменю, прылады для апрацоўкі косці, скуры і дрэва, паляўнічыя прылады (наканечнікі стрэл, нажы). Былі сезоннымі стаянкамі-майстэрнямі пач. апрацоўкі крамянёвай сыравіны, адносіцца да грэнскай культуры ранняга мезаліту.

В.Ф.Капыцін.

т. 6, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

да́льні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́льні да́льняя да́льняе да́льнія
Р. да́льняга да́льняй
да́льняе
да́льняга да́льніх
Д. да́льняму да́льняй да́льняму да́льнім
В. да́льні (неадуш.)
да́льняга (адуш.)
да́льнюю да́льняе да́льнія (неадуш.)
да́льніх (адуш.)
Т. да́льнім да́льняй
да́льняю
да́льнім да́льнімі
М. да́льнім да́льняй да́льнім да́льніх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цянька́мі, прысл.

Разм. Напрасткі, нацянькі. Калі хлопец зноў ад’язджаў па вучобу, .. [Марылька] вельмі нерашуча .. цянькамі падышла да станцыі. Кулакоўскі. Мо хлопцы з дальняе дарогі ідуць цянькамі да сяліб? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свая́цтва, -а, н.

1. Сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінах.

Дальняе с.

С. па бацькавай лініі.

2. зб. Родныя, сваякі; радня.

На вяселле з’ехалася ўсё с.

3. перан. Падабенства, блізкасць па змесце, уласцівасцях, прыкметах.

С. з традыцыямі беларускіх класікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

headlight [ˈhedlaɪt] n.

1. фа́ра (аўтамабі́ля)

2. святло́ ад фа́ры (аўтамабі́ля);

full/dimmed headlights да́льняе/блі́зкае святло́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заме́жжа ср., собир. (зарубежные страны, иностранные государства) зарубе́жье;

бліжняе з. — бли́жнее зарубе́жье;

дальняе з. — да́льнее зарубе́жье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́льні, ‑яя, ‑яе.

1. Аддалены ад каго‑, чаго‑н. больш, чым іншыя; проціл. бліжні. Дальнія палеткі. Дальняя мэта. Дальні тыл. □ Снапы .. ляжалі не толькі блізка. Былі і.. у дальнім кутку. Мележ. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Дальняя дарога. Дальняе плаванне. Дальні рэйс.

2. Тое, што і далёкі (у 3 знач.). [Сілівона] спаткала цётка Аксіння, якая даводзілася яму дальняй сваячкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРЭ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура плямён, якія ў познім палеаліце і раннім мезаліце (12—8 тыс. г. назад) жылі ў Верхнім Падняпроўі. Назва ад стаянкі Грэнск. Мае 2 этапы: фінальна-палеалітычны (ранні) і раннемезалітычны (позні). Пасяленні грэнскай культуры прадстаўлены сезоннымі стаянкамі паляўнічых па берагах рэк, часцей на пясчаных дзюнах. Па меры раставання апошняга ледавіковага покрыва ў гарах Скандынавіі плямёны грэнскай культуры разам з плямёнамі свідэрскай культуры прасоўваліся на Пн. Асаблівасцю культуры з’яўляецца пашырэнне крамянёвых асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных з аднаго краю. Самыя стараж. помнікі грэнскай культуры Бароўка, Каромка, Хвойна (Магілёўскі р-н), другога этапа развіцця — Грэнск, Дальняе Ляда (Быхаўскі р-н), Рэкорд (Лоеўскі р-н). На рубяжы ранняга і позняга мезаліту Грэнская культура змянілася сожскай культурай. Вылучыў грэнскую культуру ў 1960-я г. У.Дз.Будзько, даследавалі А.Г.Калечыц, В.Ф.Капыцін, У.П.Ксяндзоў.

В.Ф.Капыцін.

т. 5, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)