Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
далуча́льны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для далучэння.
Д. провад.
2. У граматыцы: які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго-н. або які служыць для далучэння ці заснаваны на спосабе далучэння.
Далучальныя адносіны.
Д. злучнік.
Д. сказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
далуча́льныв разн. знач. присоедини́тельный;
д. ланцу́г — присоедини́тельная цепь;
д. злу́чнік — грам. присоедини́тельный сою́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
далуча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для далучэння. Далучальны ланцуг.
2. У граматыцы — які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго‑н. Далучальныя сказы.// Які служыць для далучэння. Далучальны злучнік.// Заснаваны на спосабе далучэння, прыбаўлення. Далучальная сувязь сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далуча́льны
1.ánschließend; verbíndend (ланцуг);
2.грам. béigeordnet; béiordnend;
далуча́льны злу́чнік béiordnende Konjunktión
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
присоедини́тельныйдалуча́льны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прычы́м, злуч.далучальны.
Да таго ж, у дадатак да гэтага.
Пры школе добры сад, п. большасць дрэў пасаджана самімі вучнямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балазе́, злуч.далучальны (разм.).
Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі, па знач. адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што».
Вучыся, б. ёсць умовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іна́кш.
1.прысл., злуч. супраціўны. Тое, што і іначай.
2.злуч.далучальны. Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў.
◊
Інакш кажучы — іншымі словамі.
Так ці інакш — ва ўсякім выпадку, тым ці іншым спосабам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыты́м — злучнік далучальны (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі і, ды, а) ’да таго ж, акрамя таго’ (ТСБМ). Ад пры- і тым‑, Тв. скл. займенніка той. Параўн. рус.прито́м ’тс’, укр.приті́м ’прытым’.