дакляра́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дакляра́цыя дакляра́цыі
Р. дакляра́цыі дакляра́цый
Д. дакляра́цыі дакляра́цыям
В. дакляра́цыю дакляра́цыі
Т. дакляра́цыяй
дакляра́цыяю
дакляра́цыямі
М. дакляра́цыі дакляра́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дакляра́цыя ж., разг. обеща́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакляра́цыя, ‑і, ж.

Уст. Абяцанне зрабіць, даць што‑н. Вухча сваю даклярацыю выканаў: пабыў перад панам за адваката ад усёй вёскі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дакляра́цыя ’абяцанка’ (БРС). У ст.-бел. мове деклярация, деклярацыя ’аб’яўленне, абвяшчэнне’ (засведчана з 1600 г., гл. Булыка, Запазыч., 90). З польск. declaracja ’тс’, а гэта з лац. declarātio. Параўн. даклярава́ць (гл.). Гл. яшчэ дэклара́цыя. Таксама запазычаннем з польск. мовы з’яўляецца рус. деклара́ция (якое прыйшло ў рус. мову ў Пятроўскую эпоху).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэклара́цыя ’дэкларацыя’ (БРС). Укр. деклара́ція. Відаць, запазычанне адносна новага часу з рус. деклара́ция ’тс’ (< польск. deklaracja < лац.; аб рус. слове падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 55–56). Старым запазычаннем у бел. мове з польск. з’яўляецца дакляра́цыя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даклярава́ць ’абяцаць’ (БРС), дэкляро́ўка ’абяцаная рэч’ (Нас.). Ужо ў ст.-бел. мове декляровати ’аб’яўляць, абяцаць’ (гл. Булыка, Запазыч., 90). Запазычанне з польск. deklarować ’тс’ (а гэта з лац. declarare; так Булыка, там жа). Кюнэ (Poln., 50) крыніцай польск. слова лічыць ням. deklarieren (< лац.). Параўн. дакляра́цыя, дэкларава́ць. У рус. мове XVII ст. існавала лексема декляровать, якая таксама з’яўляецца запазычаннем з польск. мовы. Пытанне, аднак, досыць складанае (аб магчымых трактоўках гісторыі гэтай групы слоў гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)