дазна́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дазна́нне дазна́нні
Р. дазна́ння дазна́нняў
Д. дазна́нню дазна́нням
В. дазна́нне дазна́нні
Т. дазна́ннем дазна́ннямі
М. дазна́нні дазна́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дазна́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы для ўстанаўлення факта злачынства і павінных у ім асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазна́нне ср., юр. дозна́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазна́нне, ‑я, н.

Папярэдняе адміністрацыйнае расследаванне. Панцялейку няёмка было слухаць гэтыя апраўданні: ён жа не следчы які, каб здымаць дазнанне. Сабаленка. — Дазнання больш рабіць не будзем, — сказаў Гунава ад’ютанту. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дазнанне 4/119; 9/583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЗНА́ННЕ,

адна з формаў папярэдняга расследавання крымін. злачынстваў і правапарушэнняў. У праве Рэспублікі Беларусь і некаторых краін СНД ажыццяўляецца міліцыяй і інш. правамоцнымі органамі (дзярж. бяспекі, пажарнага нагляду, пагранічнай аховы, мытні і інш.). Адрозніваюць 2 віды Д.: па справах, папярэдняе следства па якіх абавязковае, і па справах, дзе яно не абавязковае. У першым выпадку орган дазнання ўзбуджае крымін. справу, праводзіць неадкладныя следчыя дзеянні па выяўленні слядоў злачынства і перадае справу следчаму. У другім Д. ўключае поўнае расследаванне справы; пры гэтым матэрыялы Д. з’яўляюцца падставай для разгляду справы ў судзе.

С.У.Скаруліс.

т. 6, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дазна́нне н. юрыд. vrbereitete Unterschung, Ermttlung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дозна́ние юр. дазна́нне, -ння ср.;

производи́ть дозна́ние право́дзіць (рабі́ць) дазна́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шук, -у, мн. -і, -аў, м.

Дазнанне, якое папярэднічае суду, збор доказаў.

Крымінальны в. (аддзел міліцыі, які займаецца раскрыццём і спыненнем крымінальных злачынстваў).

|| прым. вышуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

śledztwo

н. юр. следства, дазнанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)