дабыва́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дабыва́ю дабыва́ем
2-я ас. дабыва́еш дабыва́еце
3-я ас. дабыва́е дабыва́юць
Прошлы час
м. дабыва́ў дабыва́лі
ж. дабыва́ла
н. дабыва́ла
Загадны лад
2-я ас. дабыва́й дабыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дабыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дабыва́ць несов. быть до конца́; зака́нчивать; см. дабы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабыць ​1.

дабыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабыць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабы́ць, дабыва́ць

1. (прабыць да пэўнага тэрміну) bis zu inem gewssen Termn bleben*;

2. разм (дастаць, раздабыць) erwrben* vt; sich verschffen; uftreiben* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прамышляй ’невялікі невад, сетка з вялікімі ячэйкамі на дзвюх вертыкальных палках’ (Дэмб. 2). Да промыславы, промысел, або, хутчэй, да рус. промышлятьдабываць сабе пракармленне промыслам’. Аб суфіксе ‑яіі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паразрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разарваць усё, многае або ўсіх, многіх. І ўсе добра памятаюць той выпадак, калі ў аднаго чалавека свіння паразрывала сваіх парасят пасля таго, як вядзьмарка палюбавалася на іх. Дамашэвіч. — Мо пачнём дабываць тол? — успамінаю. — У-у-у! — Не паразрывае нас? — Пакажы хоць, як гэта робіцца! Карпюк.

паразрыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разрыць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рскаць (то́рскыць) ’штурхаць’ (Юрч. Вытв.), сюды ж то́рснуць ’штурхнуць’ (Юрч.), то́рснуцца ’штурхануцца’ (Юрч. СНЛ), торсь — пра грубае штурханне (мсцісл., Нар. лекс.). Параўн. укр. то́рсати ’торгаць, рухаць, штурхаць, трэсці’, торсону́ти ’моцна штурхаць’, чэш. trsati ’дрыгаючыся, танцаваць’, ’дабываць рэзкія, кароткія гукі з музычных інструментаў’. Ад гукапераймальнага тор3 з нарашчэннем ‑с‑, параўн. пялёх/пялёсь пра пялёсканне (мсцісл., Нар. лекс.), торк/торсь — пра штурханне (там жа) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабы́ць ’здабыць’, дабыва́ць ’здабываць’. Агульнаславянскі дзеяслоў праславянскага характару. Параўн. укр. добу́ти ’здабыць, набыць, дастаць’, рус. добы́ть дастаць, набыць і г. д.’, ст.-рус. добыти ’набыць, здабыць; дажыць’, чэш. dobyti ’здабыць, набыць, зарабіць; завалодаць, авалодаць; дастаць, выцягнуць’, славац. dobyť ’захапіць, авалодаць; дабыць, дабіцца’, в.-луж. dobyć ’астацца; здабыць, зарабіць; авалодаць, захапіць, перамагчы’, н.-луж. dobyś ’астацца, выцерпець да канца’, польск. dobyć ’астацца, прабыць; выцягнуць, дастаць; захапіць, авалодаць’, балг. доби́я ’здабыць; раджаць’, серб.-харв. до̀бити ’здабыць, атрымаць’, славен. dobíti ’атрымаць і да т. п.’ Прасл. *dobyti (прэфікс *do + дзеяслоў *byti). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 47–48. Не вельмі ясным застаецца пытанне аб першапачатковым значэнні слова. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што зыходзіць трэба з ’раджаць’ (агляд гл. Махэк₂, 122). Паводле Трубачова (там жа, 48), лепш думаць, што гэта апошняе з’яўляецца мясцовым сінонімам. Махэк услед за Матлам (гл. Махэк₂, 122) лічыць, што развіццё семантыкі ішло так, як у лац. слова pecu ’жывёла’ > ’маёмасць, грошы’. Зыходным, паводле Махэка, для *dobyti з’яўляецца ’нарадзіць’. Гэта значэнне было агульным, але сёння захавалася ў балг. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)