дабрадзе́й, -дзе́я, мн. -дзе́і, -дзе́яў, м.

Той, хто робіць дабро, дапамагае, аказвае паслугу каму-н.

На словах д., а на справе ліхадзей (з нар.).

|| ж. дабрадзе́йка, -і, ДМ -дзе́йцы, мн. -і, -дзе́ек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрадзе́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дабрадзе́й дабрадзе́і
Р. дабрадзе́я дабрадзе́яў
Д. дабрадзе́ю дабрадзе́ям
В. дабрадзе́я дабрадзе́яў
Т. дабрадзе́ем дабрадзе́ямі
М. дабрадзе́ю дабрадзе́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дабрадзе́й м.

1. уст. благоде́тель;

2. уст. (занимающийся благотворительностью) благотвори́тель;

3. разг., шутл. голу́бчик, дружо́к;

ага́, папа́ўся, ~дзе́ю — ага́, попа́лся, голу́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрадзе́й, ‑я, м.

1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.

2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабрадзе́й м. Gönner m -s, -; Whltäter m -s, -,

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дабрадзе́й (у розных знач.). Укр. добро́дій, рус. дыял. доброде́й, чэш. dobroděj, славац. dobrodej, польск. dobrodziej, ст.-слав. добродѣи. Прасл. *dobrodějь складанае слова: *dobrъ і вытворнае ад дзеяслова *dějati. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 42 (дзіўна, што тут наогул не прыводзіцца бел. матэрыял, ня гледзячы на тое, што ён добра засведчаны ў слоўніках); Слаўскі, 1, 151. Усё ж такі ў некаторых значэннях гэтага слова, магчыма, выяўляецца польскі ўплыў на ўсх.-слав. мовы (дакладней, у пэўных выпадках трэба лічыцца з магчымымі прамымі запазычаннямі з польск. мовы). Так, у значэнні ’васпан’ укр. і бел. словы, бясспрэчна, запазычаны з польск. dobrodziej з такой жа семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабрадзей; філантроп (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

благоде́тель уст. дабрадзе́й, -дзе́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ми́лостивец уст. дабрадзе́й, -дзе́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

benefactor [ˈbenɪfæktə] n. fml дабрадзе́й, дабрачы́нец, добразычлі́вец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)