гіпо́тэза, -ы, мн. -ы, -тэз, ж.

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе тэарэтычнага абгрунтавання і праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпо́тэза

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гіпо́тэза гіпо́тэзы
Р. гіпо́тэзы гіпо́тэз
Д. гіпо́тэзе гіпо́тэзам
В. гіпо́тэзу гіпо́тэзы
Т. гіпо́тэзай
гіпо́тэзаю
гіпо́тэзамі
М. гіпо́тэзе гіпо́тэзах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіпо́тэза ж. гипо́теза

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпо́тэза, ‑ы, ж.

Прапанаванае для тлумачэння якіх‑н. з’яў навуковае меркаванне, ісціннасць якога яшчэ не даказана доследным шляхам. Гіпотэза аб касмічных гасцях Зямлі хвалявала калісь многіх вучоных і даследчыкаў, выклікала гарачую дыскусію. А потым паступова на яе забыліся. Шыцік. // Усякае меркаванне, дапушчэнне, здагадка.

[Ад грэч. hypóthesis — меркаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гіпотэза 1/536; 3/40, 488; 8/26, 522; 10/394

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПО́ТЭЗА

(ад грэч. hypothesis аснова, меркаванне),

сістэма тэарэт. пабудоў (суджэнняў), з дапамогай якіх на аснове шэрагу фактаў робіцца вывад пра існаванне аб’екта, яго ўласцівасці, сувязі ці прычыны з’явы, прычым вывад гэты нельга лічыць абсалютна дакладным; часовая логіка-метадалагічная характарыстыка выказвання, якая існуе ад пабудовы да праверкі. Гіпотэза павінна мець абгрунтаванасць, падлягаць праверцы і не супярэчыць прынятым у навуцы палажэнням. Пасля праверкі (эксперымент ці назіранне), калі гіпатэтычныя выказванні аказваюцца ісціннымі, яны ўключаюцца ў тэорыю, а калі памылковымі, то замяняюцца новымі. Лагічная структура гіпотэзы — лагічная структура тых выказванняў, якім прыпісваецца гіпатэтычнасць. Для эмпірычных навук характэрна, што кожнае выказванне ў іх бывае ў стадыі гіпотэзы. Паводле рус. логіка М.І.Карынскага, гіпотэза абазначае таксама вывад, які па сваёй структуры падобны да простага катэгарычнага сілагізму другой фігуры.

В.М.Пешкаў.

т. 5, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіпо́тэза ж. філас. Hypothse f -, -n;

вы́сунуць [прапанава́ць] гіпо́тэзу ine Hypthse ufstellen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гіпо́тэза

(гр. hypothesis = меркаванне)

1) навуковае меркаванне, пэўнасць якога яшчэ не даказана доследным шляхам;

2) усякае меркаванне, дапушчэнне, здагадка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гіпо́тэзагіпотэза’. Рус. гипо́теза, укр. гіпо́теза. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай з’яўляецца рус. гипо́теза (якое, паводле Фасмера (1, 407), запазычана з польск. hipoteza або ням. Hypothese; першакрыніца — лац. hypothesis < грэч.). Шанскі (1, Г, 80) выводзіць рус. слова з лац. hypothesis < грэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гіпо́тэза

(гр. hypothesis = меркаванне)

1) навуковае меркаванне, пэўнасць якога яшчэ не даказана доследным шляхам;

2) усякае меркаванне, дапушчэнне, здагадка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)