гімала́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гімала́йскі гімала́йская гімала́йскае гімала́йскія
Р. гімала́йскага гімала́йскай
гімала́йскае
гімала́йскага гімала́йскіх
Д. гімала́йскаму гімала́йскай гімала́йскаму гімала́йскім
В. гімала́йскі (неадуш.)
гімала́йскага (адуш.)
гімала́йскую гімала́йскае гімала́йскія (неадуш.)
гімала́йскіх (адуш.)
Т. гімала́йскім гімала́йскай
гімала́йскаю
гімала́йскім гімала́йскімі
М. гімала́йскім гімала́йскай гімала́йскім гімала́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гімала́йскі гимала́йский;

○ г. мядзве́дзь — гимала́йский медве́дь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гимала́йский гімала́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кедр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Хвойнае вечназялёнае дрэва.

Гімалайскі к.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ке́дравы, -ая, -ае.

Кедравыя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Чорны мядзведзь (гімалайскі) 7/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ПЫ (Gyps),

род птушак сям. ястрабіных атр. сокалападобных, або драпежных. 4 віды. Найб. пашыраны: С. белагаловы (G. fulvus), трапляецца ў Паўн. Афрыцы, Паўд. Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі; кумай, або грыф снежны, ці гімалайскі (G. himalayensis), жыве ў высакагорных раёнах Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Афрыканскі ягнятнік (G. coprotheres) — у Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. цела да 150 см, маса да 12 кг. Апярэнне ад цёмна-бурага да пясчана-жоўтага. Галава і шыя без пер’яў, укрытая белаватым або шэрым пухам. Дзюба доўгая, моцная. Патурбаваныя птушкі выдаюць доўгае сіпенне (адсюль назва). Кормяцца падлай. У кладцы 1 (зрэдку 2) яйцо.

Сіпы: 1 — белагаловы; 2 — кумай, або грыф снежны. ці гімалайскі.

т. 14, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кедр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр. // Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

[Грэч. kedros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ФАЗА́НАВЫЯ (Phasianidae),

сямейства птушак атр. курападобных. 4 падсям.: курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя (Odontophorinae, 10 родаў), фазаны (Phasianinae, 16 родаў) і цацаркі (Numidinae, 5 родаў). Каля 180 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ландшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). У Чырв. кнізе МСАП 21 від і 2 падвіды.

Даўж. да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора. Пераважна расліннаедныя. Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны перыяд такавання. Банкіўскія куры (гл. Банкіўскі певень) — родапачынальнік свойскіх парод курэй; паўліны і фазаны паўпрыручаныя. Многія Ф. — аб’екты палявання і развядзення.

Да арт. Фазанавыя. Фазаны: 1 — звычайны; 2 — залаты; 3 — дыямантавы; 4 — серабрысты; 5 — манал гімалайскі.

т. 16, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕДР (Cedrus),

род голанасенных раслін сям. хваёвых. 3 віды пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, 1 — у Гімалаях. Маюць назву сапраўдных, або паўд. К. Найб. вядомы К. ліванскі (C. libani). На Беларусі пад назвай К. вырошчваецца кедравая хвоя, або паўн. К.; найб. вядомыя К. еўрапейскі (Pinus cembra) і сібірскі (P. sibirica).

Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з магутным ствалом выш. да 60 м, шырокай разгалінаванай ці парасонападобнай кронай. Жывуць да 1000 і болей гадоў. Ігліца 3—4-гранная, калючая, ад цёмна- і сіне-зялёнай да серабрыста-шэрай, у пучках па 30—40 ці адзіночная. Шышкі даўж. 5—10 см, шыр. 4—6 см, выспяваюць і рассыпаюцца на 2—3-і год. Насенне даўж. да 1,8 см з вял. крыльцам, неядомае. Драўніна ўстойлівая да шкоднікаў, мае прыемны колер і пах. Тэхн. і дэкар. расліны.

У.​І.​Торчык.

Кедр гімалайскі: 1 — галінка з шышкай; 2 — насенная лускавінка.

т. 8, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСУРЫ́ЙСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК імя акадэміка У.​Л.​Камарова.

Размешчаны ў Прыморскім краі (Расія), на паўд.-зах. адгор’ях Сіхатэ-Аліня. Пл. 40,4 тыс. га. Засн. ў 1932 для аховы прыродных комплексаў паўд. Прымор’я. У рэльефе стромкія схілы, шлейфападобныя падножжы гор, каньёнападобныя рачныя даліны, вадаспады. Лясы займаюць каля 99% тэрыторыі. Вылучаюць 2 вышынныя расл. паясы: да 600 м — хвойна-шыракалістыя лясы (кедр карэйскі, піхта суцэльналістая, граб сэрцалісты), вышэй — піхтава-яловыя (елка аянская, піхта белакорая, кедр карэйскі, дуб мангольскі). У далінах рэк лісцевыя лясы — вярбовыя, ільмавыя, ясянёвыя і інш. У флоры каля 850 відаў, шмат рэліктаў, у Чырв. кнізе 13 відаў, сярод іх хвоя густакветная, ціс востраканцовы, заманіха высокая, жэньшэнь сапраўдны і інш. У фауне — усурыйскі тыгр, ізюбр, плямісты алень, казуля, дзік, гімалайскі мядзведзь, леапард, рысь, харза, барсук, вавёрка, норка, каланок, бурундук, выдра, гіганцкая землярыйка, мандарынка, чорны бусел, японскі вуж, усурыйскі капцюрысты трытон, бязлёгачны трытон; з насякомых — рэліктавы лясны таракан, гіганцкі дрывасек, усурыйскі махаон, шаўкапрады, бражнікі, паўлінавочкі. Плантацыі жэньшэню.

т. 16, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)