гідро́граф

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гідро́граф гідро́графы
Р. гідро́графа гідро́графаў
Д. гідро́графу гідро́графам
В. гідро́граф гідро́графы
Т. гідро́графам гідро́графамі
М. гідро́графе гідро́графах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гідро́граф м. гидро́граф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гідро́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гідраграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГІДРО́ГРАФ (ад гідра... + ...граф),

храналагічны графік штодзённых расходаў вады за пэўны перыяд у пэўным створы вадасцёку. Будуецца паводле звестак пра расход вады ў месцы назірання за сцёкам у вызначаны адрэзак часу. Адрозніваюць гідрограф разводдзя, паводкі, сезона, за каляндарны або гідралагічны год; бывае адзінкавы, абагульнены (разводдзя і паводкі), тыповы (за год). Служыць асновай для выдзялення крыніц жыўлення вадацёку. Выкарыстоўваецца ў гідратэхн. праектаванні і воднагасп. разліках.

В.​В.​Дрозд.

т. 5, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гідро́граф

(ад гідра- + -граф)

1) спецыяліст у галіне гідраграфіі;

2) графік змены расходу вады ў рацэ за пэўны час, напр. за сезон або за год.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гидро́граф гідро́граф, -фа м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІЛЬКІ́ЦКІ (Андрэй Іпалітавіч) (1.7.1858, Мінская губ. — 26.2.1913),

расійскі гідрограф-геадэзіст. Ген.-лейтэнант. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1880). Узначаліў экспедыцыю на Новую Зямлю, дзе вёў гравітацыйныя назіранні (1887). У 1894—1901 пад яго кіраўніцтвам праводзіліся гідраграфічныя даследаванні ад вусця Пячоры да р. Енісей, у Енісейскім заліве і Обскай губе. У 1907—13 узначальваў Гал. гідраграфічнае ўпраўленне. Асн. працы па гідраграфіі і геадэзіі.

т. 4, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гігратэрмо́граф

(ад гігра- + тэрмограф)

самапісны метэаралагічны прыбор, у якім спалучаюцца гідрограф і тэрмограф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПА́ХТУСАЎ (Пётр Кузьміч) (1800, г. Кранштат, Расія — 19.11.1835),

расійскі мараплавец і гідрограф. Скончыў штурманскае вучылішча ў Кранштаце (1820).

У 1820—32 прымаў удзел ў гідраграфічных даследаваннях р. Пячора, Баранцава і Белага мораў. У 1832—35 кіраваў экспедыцыямі на архіпелаг Новая Зямля, апісаў узбярэжжы Паўн. і Паўд. а-воў Новай Зямлі, праліў Матаччын Шар і астравы ў ім. Імем П. наз. астравы ў Карскім м., горны хрыбет на Шпіцбергене.

т. 12, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

surveyor [səˈveɪə] n.

1. земляме́р, камо́рнік; тапо́граф; геадэзі́ст;

a naval surveyor гідро́граф

2. BrE інспе́ктар;

a surveyor of weights and measures кантралёр ме́раў і вагі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)