гібелі́ны

(іт. ghibellini)

палітычная групоўка ў Італіі ў 12—15 ст., якая падтрымлівала прэтэнзіі германскіх імператараў на ўладу на Апенінскім паўвостраве; змагалася з папствам і гвельфамі, выражала інтарэсы нобіляў 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГВЕ́ЛЬФЫ І ГІБЕЛІ́НЫ,

саперніцкія паліт. групоўкі ў італьян. гарадах у 12—15 ст. Склаліся ва ўмовах барацьбы за панаванне ў Італіі паміж «Свяшчэннай Рым. імперыяй» і папствам. Гвельфы (італьян. Guelfi — скажонае імя герм. герцагскай дынастыі Вельфаў, ворагаў імператараў у Германіі), якія падтрымлівалі рым. пап, у асноўным выражалі інтарэсы папаланаў (мелі найб. моцныя пазіцыі ў г. Фларэнцыя). Гібеліны (італьян. Ghibellini — назва аднаго з замкаў Штаўфенаў у Германіі—Вайблінген) аб’ядноўвалі прыхільнікаў імператара, выражалі пераважна інтарэсы нобіляў (феадалаў) і мелі падтрымку ў гарадах Піза, Лука і інш. У ходзе барацьбы нярэдка папаланы пераходзілі ў лагер гібелінаў, нобілі — гвельфаў. З 14 ст. ў Фларэнцыі і шэрагу інш. гарадоў гвельфы падзяліліся на чорных («партыя» нобіляў) і белых («партыя» багатых гараджан). Аслабленне паліт. ролі імперыі і папства паспрыяла затуханню барацьбы паміж гэтымі групоўкамі.

т. 5, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гібелі́н

‘прадстаўнік палітычнай плыні ў Італіі ў XII-XVI стст.’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гібелі́н гібелі́ны
Р. гібелі́на гібелі́наў
Д. гібелі́ну гібелі́нам
В. гібелі́на гібелі́наў
Т. гібелі́нам гібелі́намі
М. гібелі́не гібелі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)