гу́капіс, -у, м. (спец.).

Гукавыя паўторы для ўзмацнення мілагучнасці і сэнсавай выразнасці мастацкага маўлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́капіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гу́капіс
Р. гу́капісу
Д. гу́капісу
В. гу́капіс
Т. гу́капісам
М. гу́капісе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гу́капіс, -су м., спец. зву́копись ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́капіс, ‑у, м.

Падбор гукаў у літаратурных або музычных творах, якім дасягаецца патрэбны мастацкі эфект. Майстэрства гукапісу ў Багдановіча рабіла часам проста цуды. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГУ́КАПІС у паэзіі,

гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, што іх вывучае. Сярод гукапісу вылучаюцца алітэрацыя, анафара, асананс, гукаперайманне, кальцо, эпіфара і інш. У паэт. практыцы яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з лексікай, інтанацыйна-сінтакс. арганізацыяй вершаванага радка. Напр., у «Песні званара» Я.​Купалы гукавыя стыкі, анафары і эпіфары ўзмацняюць маст. выразнасць асанансу (на о, у, і, а) і алітэрацыі (на р, з, с, ц): «Разгубіцца мой звон ад акон да акон, // Думы збудзіць, па сэрцах удара, // Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, // Заварушацца яры, папары». У сучаснай паэзіі шырока ўжываюцца паўторы не толькі асобных гукаў, але і гукаспалучэнняў.

В.​П.​Рагойша.

т. 5, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гу́капіс м. лінгв., літ. Klngmalerei f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГУ́КАПІС у музыцы,

увасабленне сродкамі музыкі розных гукавых і пазагукавых з’яў навакольнага свету. Апіраецца на выяўл. магчымасці муз. мастацтва, якія выступаюць у 2 асн. тыпах: гукавая імітацыя і выяўленчасць асацыятыўнага характару. Сярод рэальных гучанняў прадметнага асяроддзя, якія часта імітуюцца ў музыцы: пляск хваль, шум мора, шапаценне лесу (у оперы «Марынка» Р.​Пукста), гучанне муз. інструментаў, гаворка, стогны, плач чалавека і інш. Імітацыя можа быць ідэнтычная аб’екту пераймання па тэмбры, інтанацыях ці больш апасродкаванай. Гукавыяўленчасць асацыятыўнага тыпу засн. на слыхавым успрыманні муз. гукаў як узаемазвязаных з рознымі пазагукавымі з’явамі (дынамічнымі, каларыстычнымі, аптычнымі). Асацыятыўны гуказапіс часта выступае як элемент праграмнай музыкі, дзе загалоўкі і рэмаркі канкрэтызуюць вобразны змест. На практыцы імітацыйны і асацыятыўны гуказапісы часта аб’ядноўваюцца (харэаграфічная навела «Мушкецёры» Я.​Глебава). З узнікненнем электроннай музыкі (муз. камп’ютэраў, сінтэзатараў і інш. эл.-муз. канструкцый) у гуказапісе шырока выкарыстоўваюцца новыя гукавыяўл. эфекты, незвычайныя, «незямныя», «касмічныя» гучнасці (у т. л. ў кіно, драм. т-ры, на эстрадзе і інш.).

Н.​А.​Юўчанка.

т. 5, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зву́копись ж., спец. гу́капіс, -су м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАЗЛО́ЎСКІ (Віктар Іванавіч) (6.9.1905, в. Мрочкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.2.1975),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у прэсе, Бел. дзярж. выдавецтве. З 1935 карэспандэнт «Звязды». Друкаваўся з 1925. У 1932 выйшлі зб-кі паэзіі «Музыка працы», «Слова аб юнай краіне», ліра-паэма «Рахіль». Паэзіі К. характэрны ўскладненая метафарычнасць, багацце рытму і паэт. сінтаксісу, своеасаблівы гукапіс, разнастайнасць рыфмоўкі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.​Святлова, М.​Ісакоўскага, М.​Асеева, І.​Уткіна і інш., польск. паэта У.​Кавальскага.

т. 7, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інструменто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; аркестроўка. Інструментоўка фартэпіяннай п’есы.

2. Аддзел тэорыі музыкі, які вывучае ўласцівасці асобных музычных інструментаў і прынцыпы іх спалучэння ў аркестры. Чытаць курс інструментоўкі.

3. перан. Спецыяльны падбор гукаў у вершы, які стварае пэўнае мастацкае ўражанне; гукапіс. Своеасаблівая інструментоўка прыведзеных радкоў даносіць да слыху грознае гудзенне бору. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)