губа́сцік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. губа́сцік
Р. губа́сціку
Д. губа́сціку
В. губа́сцік
Т. губа́сцікам
М. губа́сціку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

губа́сцік, -ку м., бот. губа́стик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

губа́сцік, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства залознікавых з сінімі, чырвонымі або светла-жоўтымі кветкамі ў крапінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Губасцік (род раслін) 4/75

- » - рабы 4/75 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГУБА́СЦІК (Mimulus),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі вельмі рэдкі занесены від губасцік рабы (M. guttatus). Расце на вільготных лугах, балотах, у канавах, каля крыніц. Некат. віды губасціка выкарыстоўваюцца ў вазоннай культуры. Ёсць разнавіднасці з пунсовымі і стракатымі кветкамі, з мускусным пахам лісця.

Шматгадовыя травяністыя расліны з простым або слаба разгалінаваным пустым сцяблом, з рызомамі або сталонамі ў ніжняй частцы. Лісце простае, супраціўнае, суцэльна-крайняе ці зубчастае. Кветкі буйныя або сярэдніх памераў, яркія, часта рабыя, жоўтыя, чырв., блакітныя і інш. колераў, адзіночныя ў пазухах лістоў або сабраныя ў рыхлае верхавінкавае гронкападобнае суквецце. Плод — шматнасенная двухгнездавая каробачка. Дэкар. расліны.

Г.​У.​Вынаеў.

Губасцік рабы.

т. 5, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

губа́стик бот. губа́сцік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)