гры́нвіцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гры́нвіцкі гры́нвіцкая гры́нвіцкае гры́нвіцкія
Р. гры́нвіцкага гры́нвіцкай
гры́нвіцкае
гры́нвіцкага гры́нвіцкіх
Д. гры́нвіцкаму гры́нвіцкай гры́нвіцкаму гры́нвіцкім
В. гры́нвіцкі (неадуш.) гры́нвіцкую гры́нвіцкае гры́нвіцкія (неадуш.)
Т. гры́нвіцкім гры́нвіцкай
гры́нвіцкаю
гры́нвіцкім гры́нвіцкімі
М. гры́нвіцкім гры́нвіцкай гры́нвіцкім гры́нвіцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гры́нвіцкі гри́нвичский;

г. мерыдыя́н — гри́нвичский меридиа́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н,

нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі з геагр. даўгатой λ = 00°0000. Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку на У (усх. даўгата) і на З (зах. даўгата) або ад 0° да 360° у напрамку на У. Грынвіцкі мерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°0000 усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НВІЦКІ СЯРЭ́ДНІ ЧАС,

гл. ў арг. Сусветны час.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гри́нвичский гры́нвіцкі;

гри́нвичский меридиа́н гры́нвіцкі мерыдыя́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НУЛЯВЫ́ МЕРЫДЫЯ́Н,

тое, што Грынвіцкі мерыдыян.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мерыдыя́н м. меридиа́н;

гры́нвіцкі м. — гри́нвичский меридиа́н;

магні́тны м. — магни́тный меридиа́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРЫ́НВІЧ, Грынуіч (Greenwich),

горад у Вялікабрытаніі, у ніжнім цячэнні р. Тэмза. З 1964 гар. акруга Вял. Лондана. Каля 250 тыс. ж. (1994). Праз Грынвіч праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. Астранамічная абсерваторыя (засн. ў 1675), у 1953 перанесена ў замак Хёрстмансо (15 ст.), за 70 км на ПдУ. У Грынвічы Нац. марскі музей.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЫДЫЯ́Н ЗЯМНЫ́ (лац. meridianus паўдзённы),

мерыдыян геаграфічны, лінія сячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай праз які-н. пункт зямной паверхні і зямную вось. Усе пункты зямной паверхні, якія ляжаць на адным М.з., маюць аднолькавую даўгату геаграфічную. Мерыдыян пачатковы — мерыдыян, ад якога вядзецца адлік геагр. даўгаты; у міжнар. практыцы за пачатковы прыняты Грынвіцкі мерыдыян.

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НВІЦКАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,

найстарэйшая абсерваторыя Англіі. Засн. ў 1675 у Грынвічы (прадмесце Лондана). У 1954 пераведзена ў замак Хёрстмансо, за 70 км ад Лондана. У Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі даследуюць рух і становішча зорак, Сонца, планет; вызначаюць дакладны час, вымяраюць паралаксы зорак і інш. Асн. інструменты: 28- і 26-цалёвыя рэфрактары, 98-цалёвы рэфлектар і інш. Цераз першапачатковае месцазнаходжанне Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. З 1767 Грынвіцкая астранамічная абсерваторыя выдае астр. штогоднік «Марскі альманах». Дырэктару Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі надаецца тытул каралеўскага астранома.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)