2. Грубае слова, грубы ўчынак. Не гавары грубасцей. □ [Кірыл] падумаў і пра тое, што старой ён нарабіў шмат крыўднага за гэтыя дні, абражаў яе сваімі паводзінамі, грубасцю адказваў на яе радасць сустрэчы і цеплыню яе вачэй.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́басцьж Gróbheit f -, -en, Róheit f -, -en; Bárschheit f -, -en;
гавары́ць гру́басці Gróbheiten ságen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гру́бы, -ая, -ае.
1. Недастаткова культурны, недалікатны.
Грубыя паводзіны.
Грубае абыходжанне.
Груба (прысл.) адказаць.
2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.
Грубая мэбля.
Грубая работа.
3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.
Г. падлік.
Груба (прысл.) кажучы.
4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.
Грубая памылка.
Грубае парушэнне законнасці.
5. Рэзкі, непрыемны на слых.
Г. голас.
○
Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.
|| наз.гру́басць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грубія́нства, -а, н.
Паводзіны грубіяна; грубасць, дзёрзкасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ва́рварства, -а, н.
Грубасць, дзікунства нораваў, невуцкія адносіны да культурных каштоўнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)