Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гро́зны, -ая, -ае.
1. Суровы, жорсткі.
Г. начальнік.
2. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны.
Грознае пісьмо.
Грозная зброя.
3. Велічны і страшны (высок.).
Грозная сіла.
Г. час.
|| наз.гро́знасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гро́зныв разн. знач. гро́зный;
~нае пісьмо́ — гро́зное письмо́;
~ная сі́ла — гро́зная си́ла;
г. муж — гро́зный муж;
◊ г. (гро́зен) рак, ды во́чы зза́ду — посл. гро́зен рак, да глаза́ сза́ди
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гро́зны, ‑ая, ‑ае; ‑зен, ‑зна.
1. Суровы, жорсткі ў абыходжанні з другімі. Грозны начальнік. □ Ля турэмнай брамы Грозны вартаўнік.Бядуля.Раптам з’явіўся грозны камандзір. — Што гэта? Хто вам дазволіў? Ніякіх сабак у лагеры!Няхай.
2. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны, страшны. Грозная зброя. □ Фронт бліжэй і бліжэй, Грозны грукат плыве па барах.Панчанка.За грозным валам Коціць грозны вал, І пырскі — Вышай узбярэжных скал.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ЗНЫ,
горад, сталіца Чэчэнскай Рэспублікі (Ічкерыя), на р. Сунжа. 186 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Нафтаперапр., нафтахім., хім., харч.прам-сць, машынабудаванне (нафтавае абсталяванне і інш.) і металаапрацоўка. Моцна пацярпеў у час ваен. дзеянняў у 1994—96.
Засн. ў 1818 пры буд-ве Сунжэнскай абарончай лініі як рус. крэпасць Грозная. У 1869 крэпасць перайменавана ў горад Грозны. У 1893 праз яго прайшла чыг. Беслан—Пятроўск-Порт (сучасная Махачкала). З пач. 20 ст. буйны прамысл. цэнтр Паўн. Каўказа. З 1934 сталіца Чэчэна-Інгушскай аўт.вобл., у 1936—91 аднайменнай АССР (у 1944—57 цэнтр Грозненскай вобл.), з 1.11.1991 сталіца Чэчэнскай рэспублікі (Ічкерыя) у складзе Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ЗНЫ
(Hrozný) Бедржых (6.5.1879, г. Ліса-на-Лабе, Чэхія — 12.12.1952),
чэшскі ўсходазнавец, адзін з заснавальнікаў хеталогіі. Акад. Чэхаславацкай АН (1952). Праф. Венскага (1905) і Пражскага (1919) ун-таў. З 1897 вывучаў тэалогію, семіталогію і санскрыт у Венскім ун-це. У 1924—25 удзельнічаў у раскопках стараж. паселішча Кюльтэпэ. З 1929 гал. рэдактар час. «Archiv orientálni» («Усходні архіў»). З 1938 дырэктар Ін-та ўсходазнаўства ў Празе. Упершыню распрацаваў прынцыпы інтэрпрэтацыі хецкіх клінапісных тэкстаў (1915). У працы «Мова хетаў, іх лад і іх прыналежнасць да індагерманскага моўнага племені» (ч. 1—2, 1916—17) падрабязна выклаў канцэпцыю індаеўрап. характару хецкай мовы. Зрабіў першы поўны пераклад стараж. помніка клінапіснай хецкай мовы — надпісаў цара Анітаса. Аўтар прац «Хецкія клінапісныя тэксты з Багазкёя» (1919), «Хецкія клінапісныя тэксты, спроба дэшыфроўкі» (т. 1—3, 1933—37), «Старажытная гісторыя Пярэдняй Азіі, Індыі і Крыта» (4 выд., 1949), і інш.