грозны, ‑ая, ‑ае; ‑зен, ‑зна.

1. Суровы, жорсткі ў абыходжанні з другімі. Грозны начальнік. ▪ Ля турэмнай брамы Грозны вартаўнік. Бядуля. Раптам з’явіўся грозны камандзір. — Што гэта? Хто вам дазволіў? Ніякіх сабак у лагеры! Няхай.

2. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны, страшны. Грозная зброя. ▪ Фронт бліжэй і бліжэй, Грозны грукат плыве па барах. Панчанка. За грозным валам Коціць грозны вал, І пырскі — Вышай узбярэжных скал. Гілевіч.

3. Які выражае пагрозу. Грозны пагляд. Грозны голас. ▪ Пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)