Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грамні́цы, ‑ніц.
1.толькімн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў. Ужо мінулі і грамніцы, Аселі пругкія снягі, І дзень на новыя граніцы Свае заносіць берагі.Колас.
2.адз. (грамні́ца, ‑ы, ж.). Свечка, якую асвячаюць у царкве або касцёле на грамніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМНІ́ЦЫ,
стрэчанне, у беларускім нар. календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць — асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія ў народзе называюць грамнічнымі. У хрысціянстве з’явіліся ў 6 ст. на тэр. Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме. Паводле старазапаветнага закону на саракавы дзень пасля нараджэння першынца-хлопчыка бацькі павінны былі прынесці дзіця ў храм, што і зрабілі Божая маці і Іосіф. У праваслаўі святкуецца 15 лютага, у каталіцызме — 2 лютага (мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці або Ахвяраванне Гасподняе). У дзень грамніц асвячаюць васковыя свечкі, якімі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах, для варажбы. Лічыцца, што спальванне свечак адпужвае ад чалавека нечысць, ахоўвае ад ведзьмаў і чарадзеяў, ад навальніцы і маланак, дапамагае пры хваробе, абараняе жывёлу. Беларусы запальваюць свечкі на Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Купалле, Вялікдзень. Грамнічныя свечкі шануюць, іх нельга перадаваць у інш. сям’ю, нават родным і сваякам. З грамніцамі звязаны шэраг метэаралагічных прыкмет.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
грамні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грамніцы, грамніц. Грамнічныя марозы. Грамнічная свечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Candlemas, Candlemas Day
[ˈkændəlməs]
n.
грамні́цыpl. only
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Прыстрэ́чны ’грамнічны’, прыстрэ́чные свечкі ’свечкі, пасвячоны на грамніцы’ (ТС). Відаць, да прыстрэ́к (гл.), таму што гэтыя свечы ўжываліся супраць сурокаў, або да Стрэчанне ’грамніцы’ (Гарэц.), г. зн. ’пасвячоны на Стрэчанне’.