гра́дава-азёрны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гра́дава-азёрны гра́дава-азёрная гра́дава-азёрнае гра́дава-азёрныя
Р. гра́дава-азёрнага гра́дава-азёрнай
гра́дава-азёрнае
гра́дава-азёрнага гра́дава-азёрных
Д. гра́дава-азёрнаму гра́дава-азёрнай гра́дава-азёрнаму гра́дава-азёрным
В. гра́дава-азёрны (неадуш.)
гра́дава-азёрнага (адуш.)
гра́дава-азёрную гра́дава-азёрнае гра́дава-азёрныя (неадуш.)
гра́дава-азёрных (адуш.)
Т. гра́дава-азёрным гра́дава-азёрнай
гра́дава-азёрнаю
гра́дава-азёрным гра́дава-азёрнымі
М. гра́дава-азёрным гра́дава-азёрнай гра́дава-азёрным гра́дава-азёрных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гра́дава-мачажы́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гра́дава-мачажы́нны гра́дава-мачажы́нная гра́дава-мачажы́ннае гра́дава-мачажы́нныя
Р. гра́дава-мачажы́ннага гра́дава-мачажы́ннай
гра́дава-мачажы́ннае
гра́дава-мачажы́ннага гра́дава-мачажы́нных
Д. гра́дава-мачажы́ннаму гра́дава-мачажы́ннай гра́дава-мачажы́ннаму гра́дава-мачажы́нным
В. гра́дава-мачажы́нны (неадуш.)
гра́дава-мачажы́ннага (адуш.)
гра́дава-мачажы́нную гра́дава-мачажы́ннае гра́дава-мачажы́нныя (неадуш.)
гра́дава-мачажы́нных (адуш.)
Т. гра́дава-мачажы́нным гра́дава-мачажы́ннай
гра́дава-мачажы́ннаю
гра́дава-мачажы́нным гра́дава-мачажы́ннымі
М. гра́дава-мачажы́нным гра́дава-мачажы́ннай гра́дава-мачажы́нным гра́дава-мачажы́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гра́дава-ўзго́рысты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гра́дава-ўзго́рысты гра́дава-ўзго́рыстая гра́дава-ўзго́рыстае гра́дава-ўзго́рыстыя
Р. гра́дава-ўзго́рыстага гра́дава-ўзго́рыстай
гра́дава-ўзго́рыстае
гра́дава-ўзго́рыстага гра́дава-ўзго́рыстых
Д. гра́дава-ўзго́рыстаму гра́дава-ўзго́рыстай гра́дава-ўзго́рыстаму гра́дава-ўзго́рыстым
В. гра́дава-ўзго́рысты (неадуш.)
гра́дава-ўзго́рыстага (адуш.)
гра́дава-ўзго́рыстую гра́дава-ўзго́рыстае гра́дава-ўзго́рыстыя (неадуш.)
гра́дава-ўзго́рыстых (адуш.)
Т. гра́дава-ўзго́рыстым гра́дава-ўзго́рыстай
гра́дава-ўзго́рыстаю
гра́дава-ўзго́рыстым гра́дава-ўзго́рыстымі
М. гра́дава-ўзго́рыстым гра́дава-ўзго́рыстай гра́дава-ўзго́рыстым гра́дава-ўзго́рыстых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Градава К. У. 10/376

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Е́ЛЬНЯ,

гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1968 з мэтай захавання ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і характэрнай для яго расліннасці. Пл. 23,2 тыс. га (1997). Размешчаны на Полацкай нізіне. У межах заказніка каля 30 дыстрофных азёр, у т. л. Ельня, Доўгае, Чорнае. Асн. тэрыторыя — хмызнякова-сфагнавае балота прыбалт. тыпу. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя, бярозава-палітрыхавыя згуртаванні, выразныя градава-мачажынны і градава-азёрны раслінныя комплексы. На мінеральных «астравах» лясная расліннасць: ельнікі сніткавыя, бярэзнікі вейнікавыя, чорнаалешнікі прыручайна-травяныя і інш. У флоры заказніка каля 300 відаў раслін. Трапляюцца рэдкія ахоўныя віды раслін (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (гагара чорнаваллёвая, дзербнік, журавель шэры, курапатка белая і інш.).

т. 6, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЕ БАЛО́ТА,

біялагічны заказнік у Расонскім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін і падтрымання экалагічнай раўнавагі і гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый. Пл. 650 га (1996). Размешчаны на балотным масіве Выдрын Мох на тэр. Юхавіцкага лясніцтва. Рэльеф цэнтр. ч. балотнага масіву градава-балоцісты. У раслінным покрыве пашыраны хваёва-кустова-сфагнавыя фітацэнозы і журавіны. Лясы пераважна хваёвыя, на асобных мінер. участках бярэзнік і ельнікі.

т. 4, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУКЧА́НСКІ,

біялагічны заказнік на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс. га (1996).

Паверхня — згладжаны градава-балоцісты комплекс. Цэнтр. ч. бязлесая. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічныя, месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу. Вызначаецца багаццем журавін, бабку трохлістага, чаротніку белага, расце таксама рэдкі барэальна-таежны від — журавіны драбнаплодныя.

Г.У.Вынаеў.

т. 3, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭ́ШТЭ-ЛУТ,

пустыня ў цэнтры Іранскага нагор’я, на У Ірана. Даўж. каля 550 км, шыр. да 200 км. Пл. 80 тыс. км². Пераважныя выш. 500—600 м. Шэраг пласкадонных бяссцёкавых упадзін (дно на выш. 200—250 м) і горных перамычак выш. 1000—2000 м (да 2992 м). Паверхня ў асн. гліністая і друзаватая. Трапляюцца саланчакі, такыры. На Пд і У барханныя і градава-ўзгорыстыя пяскі, якія слаба замацаваны саксаулам, джузгунам і салянкамі. Фіз. выветрыванне ўтварыла шматлікія «стаўбы», «грыбы» і інш. формы рэльефу. Па ўскраінах зрэдку аазісы з фінікавымі пальмамі.

т. 6, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯХНО́ВІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША,

паўн.-зах. частка Радашковіцкага ўзвышша, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Абмежавана далінамі рэк Бярэзіна (прыток Нёмана) на ПдЗ, Уша (прыток Віліі) на Пн і Нарачана-Вілейскай нізінай на У. Комплекс градава-ўзгорыстага, дробна- і сярэднеўзгорыстага (выш. да 313 м на ПнЗ) марэннага рэльефу. Глыбіня эразійнага расчлянення рэльефу да 10—20 м. Ускраіны ўзвышша маюць стромкія схілы ў бок рачных далін і нізіны. Складаецца з марэнных суглінкаў і супескаў, перакрытых лёсападобнымі пародамі невял. магутнасці. Большая частка Аляхновіцкага ўзвышша разарана. Хмызнякі і лясы (ялова-дубова-хваёвыя групоўкі) захаваліся на схілах узвышша.

Л.А.Нічыпарэнка.

т. 1, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗААЗЕ́Р’Е,

гідралагічны заказнік на тэр. Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Створаны ў 1968 як заказнік рэсп. значэння для захавання ў натуральным стане балотнага масіву з тыповай для міжрэччаў стратыграфіяй тарфянікаў. Пл. 4286 га (1997). Размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і займае ч. Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Размешчаны на вярховым балоце. У цэнтры пераважаюць хваёва-кусцікавыя раслінныя асацыяцыі, у паўн. ч.градава-багнавыя комплексы расліннасці. На ўскраінах пашыраны хваёва-бярозава-пушыцава-сфагнавыя асацыяцыі. На мінер. участках пераважаюць бярозава-асінавыя лясы. У флоры заказніка каля 100 відаў раслін, у т. л. ахоўныя чубатка пустая і зубніца клубняносная.

т. 6, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)