гравіме́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гравіме́тр гравіме́тры
Р. гравіме́тра гравіме́траў
Д. гравіме́тру гравіме́трам
В. гравіме́тр гравіме́тры
Т. гравіме́трам гравіме́трамі
М. гравіме́тры гравіме́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гравіме́тр м., физ. гравиме́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гравіме́тр, ‑а, м.

Прыбор, якім вымяраюць паскарэнне сілы цяжару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гравіметр 3/408, 578, 579

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАВІМЕ́ТР (ад лац. gravis цяжкі + ...метр),

прылада для вымярэння сілы цяжару і адпаведнага паскарэння свабоднага падзення. Адрозніваюць гравіметры статычныя і дынамічныя, стацыянарныя і перасоўныя. Спосабы вымярэнняў бываюць абсалютныя і адносныя (вымяраецца змяненне паскарэння свабоднага падзення g у дадзеным пункце адносна пэўнага зыходнага пункта; гл. Гравіметрычная здымка). Прылады, устаноўленыя на суднах і самалётах, улічваюць таксама ўплыў сіл інерцыі. Адносная хібнасць вызначэння g да 10​−7 — 10​−9.

Статычныя гравіметры засн. на прынцыпе работы спружынных вагаў: змены g ураўнаважваюцца пругкай сілай (ці пругкім момантам) адчувальнага элемента (выкарыстоўваюцца для адносных вымярэнняў). Да дынамічных гравіметраў адносяць струнныя (выкарыстоўваюць для адносных вымярэнняў па зменах частаты ваганняў нагружанай струны) і балістычныя (выкарыстоўваюць для абсалютных вымярэнняў часу праходжання пры свабодным падзенні пробным целам зададзенай адлегласці).

Г.​І.​Каратаеў.

т. 5, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гравіме́тр

(ад лац. gravis = цяжкі + -метр)

прыбор для вымярэння паскарэння сілы цяжару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гравиме́тр физ. гравіме́тр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)