Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
го́лад, -у, М -дзе, м.
1. Вострае адчуванне патрэбы ў ежы, а таксама працяглае недаяданне.
Памерці з голаду.
2. Адсутнасць ці недахоп прадуктаў харчавання ў выніку неўраджаю, засухі, вайны і пад.
Вайна нясе г. і разбурэнні.
3.перан. Увогуле недахоп чаго-н.
Кніжны г.
Г. на культурныя мерапрыемствы.
◊
Марыць голадам — даводзіць да знямогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́лад, -ду м., прям., перен. го́лод;
паме́рці з ~ду — умере́ть с го́лоду;
кні́жны г. — кни́жный го́лод;
◊ мары́ць ~дам — мори́ть го́лодом;
цярпе́ць хо́лад і г. — терпе́ть хо́лод и го́лод;
г. не цётка — посл. го́лод не тётка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад.Новікаў.// Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч.Бядуля.
2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца.Прыказка.//перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́ЛАД Дзмітрый Сцяпанавіч
(н. 17.9.1932, в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-геабатанік. Д-рбіял. н. (1995). Акад. Лясной акадэміі навук Украіны (1996). Скончыў Бел.тэхнал.ун-т (1957). З 1959 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па геабат. картаграфаванні, фарміраванні аптымальнай сеткі ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў, тыпалагічным і эколагагеаграфічным аналізе размяшчэння, фарміравання і сучаснага стану расліннага покрыва Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979 (разам з І.Д.Юркевічам, У.С.Адзярыхам);
Рекреационные ресурсы бассейна Нарочи и их использование. Мн., 1989 (разам з І.Д.Юркевічам, Я.Л.Красоўскім).