Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гнілу́шкаж., в разн. знач. гнилу́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гнілу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гніляк (у 1 знач.). Адчыніў [Міхалка] стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар сухіх гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку.Якімовіч.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гнилу́шкаж. гніля́к, -ка м., гнілу́шка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Туня́шка ‘гнілое дрэва’ (клім., Мат. Маг.). Звязана з туніняць ‘гнісці’ (гл.), памянш. да *туня ‘гніль’ (< прасл.*tunʼa), па ўзоры гнілу́шка ‘абломак гнілога дрэва’. Пададзенае ў слоўніку Бялькевіча тупя́шка ‘гнілое палена’ (Бяльк.) можа быць вынікам недакладнай расшыфроўкі рукапіснай фіксацыі або другаснага збліжэння з тупы (гл.), у семантыцы якога, аднак, няма значэння ‘гнілы’. Да ту́нны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пузды́р ’вадзяны пухір на скуры’ (Цых.), пуздырь ’пузач, тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Гл. пузыр, устаўное д, магчыма, у выніку збліжэння з пу́здра (гл.), параўн. пуздэрак ’малы, але пузаты чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.) і пуздерик ’бутэлечка’ (Траст.), пуздё‑ рак ’схованка для віна’ (Шпіл.), або па фанетычных прычынах, як у зайздросць (гл.); параўн. таксама літ.pūzras/pūzdras ’гнілушка, спарахнелы кавалак дрэва’. Сюды ж і пу́здра, пуздря ’таўстун, таўстуха’ (Юрч.), якія Лаўчутэ (Балтизмы, 126) выводзіць з літ.pūzrą ’маленькі, пузаты чалавек, хлопчык; санлівец’, pūzdrą ’хто надуўся’, адносіны якіх да славянскіх слоў застаюцца няяснымі; паводле Банькоўскага (2, 968), магчыма, запазычанні, параўн. укр.пуздир ’вясковы хлопец’, паводле Горбача (Арго, 20) ад пуздро (гл.). Сумнеўным здаецца і аднясенне да названых балтызмаў экспрэсіўнага рус.маск.пуздырять ’прагна і хутка есці’ (Тапароў, Балтийские яз., 45), хутчэй за ўсё ’есці, пускаючы пузыры’, параўн. рус.пузырить ’шмат піць’ (ад пузырь, гл. Фасмер, 3, 403).