ГНІЛО́Е ВО́ЗЕРА,

адна з назваў воз. Сасыкколь.

т. 5, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГНІЛО́Е МО́РА,

адна з назваў заліва Сіваш.

т. 5, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гнілы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гнілы́ гніла́я гніло́е гнілы́я
Р. гніло́га гніло́й
гніло́е
гніло́га гнілы́х
Д. гніло́му гніло́й гніло́му гнілы́м
В. гнілы́ (неадуш.)
гніло́га (адуш.)
гнілу́ю гніло́е гнілы́я (неадуш.)
гнілы́х (адуш.)
Т. гнілы́м гніло́й
гніло́ю
гнілы́м гнілы́мі
М. гнілы́м гніло́й гнілы́м гнілы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гнило́е мо́ре Гніло́е мо́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гніль, -і, ж.

1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

У яблыку з’явілася г.

2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

Мокрая г. бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СІВА́Ш (цюрк.),

Гнілое мора, сістэма мелкіх заліваў каля зах. берага Азоўскага м., у Крыме (Украіна). Даўж. 112 км. Пл. каля 2560 км². Аддзелена ад мора пясчанай касой Арабацкая Стрэлка. Злучаецца з морам Генічаскім пралівам. Берагі нізкія, пакатыя, гразкія. Вада моцна мінералізаваная.

т. 14, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гнило́й прям., перен. гнілы́;

гнило́е де́рево гніло́е дрэ́ва;

гнило́й либерали́зм гнілы́ лібералі́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САСЫККО́ЛЬ, Гнілое возера,

возера ў Сяміпалацінскай і Талды-Курганскай абл. Казахстана, на У ад воз. Балхаш. Размешчана ў Балхаш-Алакольскай катлавіне на выш. 347 м. Пл. 736 км². Глыб. да 4,7 м. Плошча і глыбіня зменлівыя. Берагі нізінныя, ва ўсх. ч. моцна забалочаныя. Замярзае ў ліст., крыгалом у красавіку. Упадаюць рэкі Тэнтэк і Каракол; пратокай злучана з воз. Уялы. У мнагаводныя гады С. зліваецца з азёрамі Уялы і Алаколь у адзін вадаём. Рыбалоўства. Промысел андатры.

т. 14, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гніліна́, ‑ы, ж.

Разм. Пра што‑н. гнілое, звычайна пра старую будыніну. Кватараваў [Кузьма] у такой гніліне, што сцены зямлёй пахлі, трава на даху расла. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тупя́шка ‘гнілое палена’ (Бяльк.). Магчыма, памылкова прачытанае ў рукапісе туняшка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)