гліст, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.

2. Пра худога чалавека (груб., разм.).

|| прым. глі́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. глі́ст глісты́
Р. гліста́ глісто́ў
Д. глісту́ гліста́м
В. гліста́ глісто́ў
Т. глісто́м гліста́мі
М. глісце́ гліста́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гліст, -та́ м., зоол. глист;

сту́жачны г. — ле́нточный глист

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гліст, ‑а, М ‑сце, м.

Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глі́ст м заал ingeweidewurm m -(e)s, -würmer;

сту́жачны глі́ст Bndwurm m;

кру́глы глі́ст Splwurm m; Fdenwurm m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Глістгліст’ (БРС). Слова, вядомае ў слав. мовах у двух варыянтах: *glista, *glistъ. Параўн. рус. глиста́, глист, укр. глиста́, глист, чэш. hlísta, hlíst, польск. glista, балг. глист, глиста́, серб.-харв. гли́ста, гли̑ст і г. д. У слав. мовах гэта лексема, акрамя ’гліст’, азначае таксама ’чарвяк, дажджавы чарвяк і да т. п.’ Лічыцца роднасным з прасл. лексемамі *glěvъ, *glьjь (гл. глей). Першапачатковае значэнне ’штосьці слізкае’. Агляд форм і этымалагічных версій гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 128–129. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 413; Слаўскі, 1, 284–285; Бернекер, 1, 304; далей БЕР, 4, 249.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вастры́ца

гліст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вастры́ца вастры́цы
Р. вастры́цы вастры́ц
Д. вастры́цы вастры́цам
В. вастры́цу вастры́ц
Т. вастры́цай
вастры́цаю
вастры́цамі
М. вастры́цы вастры́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нітча́тка

‘чарвяк, гліст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нітча́тка нітча́ткі
Р. нітча́ткі нітча́так
Д. нітча́тцы нітча́ткам
В. нітча́тку нітча́так
Т. нітча́ткай
нітча́ткаю
нітча́ткамі
М. нітча́тцы нітча́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

глист зоол. гліст, род. гліста́ м., разг. раба́к, -ка́ м.;

ле́нточный глист сту́жачны гліст;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вастры́ца, ‑ы, ж.

Невялікі гліст, які паразітуе ў кішэчніку чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)