гляда́ч, гледача́, мн. гледачы́, гледачо́ў, м.

Той, хто глядзіць што-н., назірае за чым-н.

Тэатральны г.

|| ж. гляда́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гляда́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гляда́ч гледачы́
Р. гледача́ гледачо́ў
Д. гледачу́ гледача́м
В. гледача́ гледачо́ў
Т. гледачо́м гледача́мі
М. гледачу́ гледача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гляда́ч (род. гледача́) м. зри́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гляда́ч, гледача, м.

1. Той, хто глядзіць што‑н., назірае, сочыць за чым‑н. Спрактыкаванае вока старонняга гледача заўважыла, як шпарка рос гэты калгасны пасёлак. Колас.

2. Той, хто глядзіць спектакль, фільм і інш. віды мастацтва на сцэне. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад залы. Гартны. / у знач. зб. Фільм «Канстанцін Заслонаў» заваяваў любоў гледача. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гляда́ч м Zschauer m -s, -; Beschuer m -s, - (які аглядае што);

шыро́кі гляда́ч die brite Msse des Pblikums

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зри́тель гляда́ч, род. гледача́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесквіто́чнік

‘безбілетны пасажыр, глядач

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бесквіто́чнік бесквіто́чнікі
Р. бесквіто́чніка бесквіто́чнікаў
Д. бесквіто́чніку бесквіто́чнікам
В. бесквіто́чніка бесквіто́чнікаў
Т. бесквіто́чнікам бесквіто́чнікамі
М. бесквіто́чніку бесквіто́чніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гляда́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да глядач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

onlooker [ˈɒnlʊkə] n. гляда́ч; нагляда́льнік, назіра́льнік; све́дка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

widz

м. глядач

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)