глабулі́ны, ‑аў; адз. глабулін, ‑у, м.

Найбольш пашыраная ў прыродзе група жывёльных і раслінных бялкоў. Малочны глабулін. Яечны глабулін.

[Ад лац. globulus — шарык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глабуліны 2/516; 3/501; 5/76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛАБУЛІ́НЫ (ад лац. globulus шарык),

група глабулярных бялкоў жывёльнага і расліннага паходжання, найб. пашыраных у прыродзе. Раствараюцца ў разбаўленых растворах солей, к-т і шчолачы, слабарастваральныя ў вадзе (акрамя міязіну і некат. інш.). Уваходзяць у састаў раслінных і жывёльных тканак (складаюць амаль палову сываратачных бялкоў крыві, вызначаюць яе буферную ёмістасць). Большасць глабулінаў — простыя бялкі, некат. звязаны з вугляводамі, ліпідамі (асабліва глабуліны плазмы крыві), нуклеінавымі к-тамі (нейраглабулін), ёдам (тырэаглабулін). Вызначаюць імунныя якасці арганізма (антыцела, камплемент), згусанне крыві (пратрамбін, фібрынаген і інш.), удзельнічаюць у пераносе жалеза (трансферын, гаптаглабін), медзі (цэруплазмін), у рэгуляцыі гемапаэзу (эрытрапаэціны) і г.д. Адносіны альбумін/глабулін у плазме крыві маюць дыягнастычнае значэнне (у норме каля 2, пры запаленчых працэсах памяншаецца).

т. 5, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

глабулі́ны

(ад лац. globulus = шарык)

найбольш пашыраная ў прыродзе група простых жывёльных і раслінных бялкоў (пратэінаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Імунныя глабуліны 10/149

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

га́ма-глабулі́ны

(ад гама2 + глабуліны)

фракцыя 2 сывараткавых бялкоў-глабулінаў крыві, якая змяшчае антыцелы супраць узбуджальнікаў розных хвароб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глабулі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. глабулі́н глабулі́ны
Р. глабулі́ну глабулі́наў
Д. глабулі́ну глабулі́нам
В. глабулі́н глабулі́ны
Т. глабулі́нам глабулі́намі
М. глабулі́не глабулі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бэ́та-глабулі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бэ́та-глабулі́н бэ́та-глабулі́ны
Р. бэ́та-глабулі́ну бэ́та-глабулі́наў
Д. бэ́та-глабулі́ну бэ́та-глабулі́нам
В. бэ́та-глабулі́н бэ́та-глабулі́ны
Т. бэ́та-глабулі́нам бэ́та-глабулі́намі
М. бэ́та-глабулі́не бэ́та-глабулі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЛА́ЗМА КРЫВІ́,

вадкая частка крыві, якая застаецца пасля выдалення форменных элементаў. Мае ў сабе 90—93% вады і 7—10% сухога рэчыва. У П.к. ёсць бялкі (каля 200 відаў), тлушчы, вугляводы. мінер. солі, ферменты, вітаміны, гармоны і інш. Асн. функцыі П.к.: трафічная, рэгулятарная, ахоўная, гамеастатычная, ферментатыўная. Абумоўлівае згусальнасць крыві, удзельнічае ў газаабмене. Найб. значныя бялкі П.к. — альбуміны, глабуліны, фібрынаген (пры гемакаагуляцыі ператвараецца ў фібрын). П.к. без фібрыну наз. сывараткай. Змены ў саставе П.к. маюць дыягнастычнае значэнне для вызначэння захворвання (рэўматызм, цукровы дыябет). З П.к. гатуюць лек. прэпараты (напр., альбумін, фібрынаген, гама-глабулін). Гл. таксама Кровазаменныя вадкасці.

А.​С.​Леанцюк.

т. 12, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лактаглабулі́ны

(ад лакта + глабулін)

жывёльныя бялкі (глабуліны), якія змяшчаюцца ў малацэ і складаюць 95% бялкоў сыроваткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)