геро́льд

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. геро́льд геро́льды
Р. геро́льда геро́льдаў
Д. геро́льду геро́льдам
В. геро́льда геро́льдаў
Т. геро́льдам геро́льдамі
М. геро́льдзе геро́льдах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

геро́льд м., ист. геро́льд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геро́льд ист. геро́льд, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геро́льд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. Вяшчальнік пры двары феадальнага правіцеля, а потым і пры двары манарха ў краінах Заходняй Еўропы. // Распарадчык на рыцарскіх турнірах, на грамадскіх святах.

[Ням. Herold.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕРО́ЛЬД

(ням. Herold ад позналац. Heraldus),

службовая асоба пры манаршых і буйных феадальных дварах Зах. Еўропы. У раннім сярэдневякоўі выконваў функцыі парламенцёра. З 12 ст. герольды кіравалі правядзеннем рыцарскіх турніраў, у час якіх абвяшчалі ўдзельнікаў з апісаннем іх гербаў і радаводаў. З 14 ст. пасада герольда сталая, іх абавязкам было складанне гербоўнікаў, радаводаў, гербаў для асоб, якім падаравана шляхецтва, кіраванне і ўдзел у ганаровых цырымоніях. Падзяляліся на рангі, найвышэйшы — «гербавы кароль». Пасада герольда існуе ў некат. сучасных краінах. У Расіі функцыі герольда ў 1722—1917 выконваў герольдмайстар, для ўдзелу ва ўрачыстых цырымоніях у 19 — пач. 20 ст. прызначаліся спец. герольды.

т. 5, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геро́льд м гіст (вяшчальнік) Hrold m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Геро́льдгерольд’ (БРС). Рус. геро́льд, укр. геро́льд. Запазычанне з ням. Herold ’тс’. Параўн. яшчэ Фогарашы, SSlav., 4, 1958, 64; Рудніцкі, 1, 607.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

геро́льд

(ням. Herold)

вяшчальнік пры двары караля або феадальнага правіцеля, распарадчык на рыцарскіх турнірах у сярэдневяковай Зах. Еўропе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

herold

м.

1. герольд;

2. перан. вястун, веснік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

герольдма́йстар

(ад герольд + майстар)

службовая асоба ў Расіі ў 1722—1917 гг., якая ўзначальвала герольдыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)