генафо́нд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. генафо́нд генафо́нды
Р. генафо́нду генафо́ндаў
Д. генафо́нду генафо́ндам
В. генафо́нд генафо́нды
Т. генафо́ндам генафо́ндамі
М. генафо́ндзе генафо́ндах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГЕНАФО́НД

(ад ген + фонд),

генетычны фонд, сукупнасць спадчыннай інфармацыі, зашыфраванай у генет. структурах жывых арганізмаў. Тэрмін уведзены рус. вучоным А.С.Сераброўскім у 1928 г. Носьбіты генафонду — асобіны, віды жывых арганізмаў, папуляцыі. Выміранне і знішчэнне відаў беззваротна збядняюць генафонд Зямлі (біясферы). Распрацоўваюцца метады захавання генет. рэсурсаў біясферы, асабліва генафонд тых раслін і жывёл, што маюць практычнае значэнне (сартоў культ. раслін і парод свойскіх жывёл) або знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.

т. 5, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

генафо́нд

(ад ген + фонд)

сукупнасць усіх генаў адной папуляцыі арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

генафо́нд

(ад гр. genos = род + лац. fundus = аснова)

1) сукупнасць генаў адной папуляцыі арганізмаў;

2) сукупнасць якіх-н. якасцей, уласцівасцей грамадскай групы, грамадства (напр. інтэлектуальны г. нацыі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гена...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да генаў, напр.: генасістэматыка, генатып, генафонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)