гедані́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гедані́зм
Р. гедані́зму
Д. гедані́зму
В. гедані́зм
Т. гедані́змам
М. гедані́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гедані́зм, -му м., филос. гедони́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гедані́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны напрамак у этыцы, які сцвярджае, што вышэйшым ідэалам, мэтай жыцця з’яўляецца асалода, уцеха.

[Ад грэч. hēdonē — асалода.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Геданізм 3/412; 10/516; 11/469, 490

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕДАНІ́ЗМ (ад грэч. hēdonē асалода),

этычнае вучэнне, якое сцвярджае асалоду найвышэйшым шчасцем і крытэрыем паводзін чалавека. Тэарэт. геданізм з’яўляецца разнавіднасцю натуралізму ў этыцы. У стараж. Грэцыі прадстаўніком геданізму ў этыцы быў Арыстып і яго паслядоўнікі. Найб. развіцця дасягнуў у Эпікура і наблізіўся ў яго да эўдэманізму. Геданічныя матывы сталі пашыранымі ў эпоху Адраджэння, у этычных тэорыях асветнікаў. Т.​Гобс, Дж.​Лок, П.​Гасендзі, франц. матэрыялісты 18 ст. проціпастаўлялі геданізм рэліг.-аскетычнай маралі. Пазней прынцып геданізму знайшоў адлюстраванне ў этычнай тэорыі утылітарызму. Ідэі геданізму падзялялі філосафы амер. Дж.​Сантаяна, Дз.​Дрэйк, аўстр. М.​Шлік і інш. У рэальным жыцці геданізм можа існаваць у форме эстэцтвуючага арыстакратызму і пагоні за пачуццёвай асалодай (гл. таксама Эпікурэізм).

т. 5, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гедані́зм м. філас. Hedonsmus m -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гедані́зм

(ад гр. hedone = асалода)

філасофска-этычнае вучэнне, якое сцвярджае, што вышэйшым ідэалам, мэтай жыцця з’яўляецца асалода, уцеха; першапачаткова развівалася кірэнаікамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гедони́зм филос. гедані́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hedonism [ˈhi:dənɪzəm] n. гедані́зм, пра́га асало́ды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hedonizm, ~u

м. геданізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)