ГЕАФІ́ТЫ

[ад геа... + ...фіт(ы)],

шматгадовыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення і запасныя пажыўныя рэчывы знаходзяцца ў органах (цыбулінах, карэнішчах, клубнях), захаваных у глебе, што дазваляе ім перажываць засушлівы або халодны перыяд года. Адна з жыццёвых формаў раслін; адносяцца да крыптафітаў. Да геафітаў належаць цыбульныя (цыбуля, цюльпан, нарцыс), карэнішчавыя (ландыш, спаржа, многія злакі і асокі), клубнецыбульныя (шафран і інш.), клубняносныя (бульба, батат і інш.). Часткі раслін, якія перажываюць неспрыяльныя ўмовы ў зімовы перыяд, ахаваны таксама ападам з адмерлых наземных органаў і снегам. Геафітаў найбольш у сухіх стэпах.

т. 5, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геафі́ты

(ад геа- + -фіты)

травяністыя расліны, у якіх органы вегетатыўнага аднаўлення развіваюцца ў глебе (напр. бульба, цыбуля і інш.); належаць да крыптафітаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геафі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. геафі́т геафі́ты
Р. геафі́та геафі́таў
Д. геафі́ту геафі́там
В. геафі́т геафі́ты
Т. геафі́там геафі́тамі
М. геафі́це геафі́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыптафі́ты

(ад крыпта- + -фіты)

травяністыя расліны, у якіх пупышкі аднаўлення знаходзяцца ў глебе (геафіты) або пад вадой (гідрафіты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)