гаршнэ́п

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гаршнэ́п гаршнэ́пы
Р. гаршнэ́па гаршнэ́паў
Д. гаршнэ́пу гаршнэ́пам
В. гаршнэ́па гаршнэ́паў
Т. гаршнэ́пам гаршнэ́памі
М. гаршнэ́пе гаршнэ́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГАРШНЭ́П

(Lymnocryptes minimus),

птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундры, лесатундры, на травяністых і сфагнавых балотах паўн. ч. Еўразіі. Селіцца на адкрытых багнах з невял. травастоем, на глеістых берагах азёр, балотах, якія параслі хвашчом, асакой ці чаротам. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца пераважна на пралётах, у паўн. раёнах зрэдку гняздуецца; занесены ў Чырв. кнігу.

Даўж. каля 20 см, маса да 80 г. Спіна карычнявата-бурая з зеленаватым металічным адлівам і вохрыстымі падоўжнымі палоскамі па баках. Над вачамі белыя палосы, брушка белае з рыжаватымі плямкамі. Дзюба доўгая, тонкая, прамая; ногі кароткія. Выседжвае 3—4 птушанят. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі і малюскамі. Аб’ект спарт. палявання.

т. 5, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гаршнэ́п

(ням. Haarschnepfe = бакас)

невялікая балотная птушка атрада сеўцападобных; аб’ект спартыўнага палявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)