гарчы́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гарчы́ца
Р. гарчы́цы
Д. гарчы́цы
В. гарчы́цу
Т. гарчы́цай
гарчы́цаю
М. гарчы́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гарчы́ца, -ы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства капусных з жоўтымі кветкамі і плодам-стручком.

2. Вострая прыправа, прыгатаваная з насення гэтай расліны.

|| прым. гарчы́чны, -ая, -ае.

Г. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарчы́ца ж. горчи́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарчы́ца, ‑ы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства крыжакветных з невялікімі жоўтымі кветкамі і плодам-стручком.

2. Вострая прыправа да стравы, якая гатуецца з размолатых зярнят гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРЧЫ́ЦА

(Sinapis),

род кветкавых раслін сям. капуставых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі як пустазелле на палях, агародах, каля дарог трапляюцца гарчыца палявая, або дзікая (S. arvensis), і гарчыца белая, або англійская (S. alba). Гарчыцу белую культывуюць як кармавую, алейную і вострапрыпраўную расліну. Гарчыцай таксама называюць некат. віды капусты, марской гарчыцы.

Адна-, рэдка двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1 м. Лісце суцэльнае ці лірападобна-надрэзанае, чаргаванае, апушанае. Кветкі невялікія, двухполыя, жоўтыя ці белавата-жоўтыя, у доўгіх гронках. Плод — двухстворкавы стручок з доўгім носікам. Вострапрыпраўныя, харч., кармавыя, лек. і меданосныя расліны, некаторыя віды — пустазелле. Насенне мае да 40% тлустага алею, гліказід сінігрын, фермент міразін. З яго робяць харч. гарчычны і эфірны алеі, сталовую гарчыцу, мед. гарчычнікі і інш.

т. 5, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарчы́ца ж Senf m -(e)s, -e, Mstrich m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гарчы́цагарчыца’ (БРС, Бяльк.), ’гарчыца; расліна свірэпа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. горчи́ца, укр. гірчи́ця, польск. gorczyca, чэш. horčice, hořčice ’тс’ і г. д. Прасл. *gorьčicaгарчыца’ таксама азначае розныя расліны (агляд форм Трубачоў, Эт. сл., 7, 52–53). Утварэнне ад прыметніка *gorьkъ ’горкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mustard [ˈmʌstəd] n. гарчы́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

горчи́ца гарчы́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́цыі, -цый, адз. спе́цыя, -і, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, лаўровы ліст і інш.).

Мяса са спецыямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)